Ліпініцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Лі́пініцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ліпінічы.

Ліпініцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ліпінічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 308
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 13 лютага 1958 года ў склад сельсавета з Буда-Люшаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Дубраўка, Люшаў, Негаўка і Салтанаўка)[1]. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Пад’ясень[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ліпініцкага сельсавета 21 населены пункт[3]. 4 лістапада 1982 года скасаваны пасёлак Пяцідворка[4], у 1989 годзе — пасёлак Барок[5]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Будалюшаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Буда Люшаўская, Любавін, Новы Любавін, Слабада Люшаўская, Хмяльное, Шутнае і пасёлкі Зарэчча, Перагрузачны, Рошча)[6].

У склад Ліпініцкага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1969 года — пасёлак Пад’ясень, да 1982 года — пасёлак Пяцідворка, да 1989 года — пасёлак Барок, да 1997 года — пасёлкі Дубраўка і Зялёная Рошча.

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 947 чалавек[7], з іх 96,1 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 1,1 % — армяне[8]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 1308 чалавек[9].

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 лістапада 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).
  5. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня, 21 верасня і 26 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  6. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  10. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 431.
  11. а б Мастера слова. Афіцыйны сайт Буда-Кашалёўскага выканкама Архівавана 21 красавіка 2010.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць