Лірнік (Аляксандр Грубэ)

(Пасля перасылкі з Лірнік, Аляксандр Грубэ)

Лі́рнік — дзве драўляныя скульптуры беларускага скульптара Аляксандра Грубэ (18941980), створаныя ў 1925 і 1972 гадах.

Аляксандр Грубэ
Лірнік. 1925
Матэрыял драўніна
Тэхніка разьба
Памеры 83 см ×  см
Беларускі Дзяржаўны музей, Мінск

«Лірнік» 1925 года правіць

 
Лірнік. 1929

Першы варыянт скульптуры «Лірнік» быў створаны ў 1925 годзе. Захоўваўся ў Беларускім Дзяржаўным музеі[1], не захаваўся. Вышыня скульптуры складала 83 см[1]. Належыць да лепшых работ Грубэ таго часу[2]

Характэрны ўзор імпрэсіяністычнай скульптуры з элементамі эмацыйнай стылізацыі, дзе гэтак тыповая для Беларусі постаць жабрака-лірніка як бы выхаплена з яго звычайнага атачэння і ператворана мастаком у цалкам эмацыйнай вобраз[1]. Вызначаецца псіхалагічнай глыбінёй і дакладнасцю датычна адчутага вобраза, правільна разгаданым мастаком нацыянальным пачаткам, эпічная шырыня якога яядзе ў глыбіню стагоддзяў, асацыіруючыся з былінна-песенным характарам народнай творчасці. «Лірнік» Грубэ — носьбіт духоўнага багацця народа, ахоўнік яго традыцый, выказнік адчаю і нянавісці, што набываліся стагоддзямі[2].

Выразаная з суцэльнага кавалка дрэва без папярэдніх эскізаў фігура старога лірніка як бы вырастае з цяжкай масы матэрыялу, па паверхні якога скульптар пакідае ўмоўна акрэсленую дэталь даўнейшага музычнага інструмента і вялікія выразныя рукі старога. Увага гледача канцэнтруецца на падоўжным сухім твары, буйныя, быццам застылыя формы якога асацыятыўна пераклікаюцца з грубаватай формай народнай скульптуры. У «Лірніку» Грубэ застаецца ў рамках канёнкаўскіх уяўленняў аб народнай скульптуры, якая спалучае ў сабе стрыманую гармонію скульптурных аб'ёмаў з якасцю і выразнасцю кампазіцыі. Звяртанне да традыцый беларускай народнай разьбы па дрэве ў «Лірніку» выглядае натуральна і арганічна[2]. У няроўнай паверхні скульптуры ўмела выкарыстаны фармальныя магчымасці дрэва ў арганічным зліцці формы і матэрыялу, з наданнем форме амаль што маляўнічага, а не скульптурнага характару, выяўленага ў дробных пераходах святла і цені[1].

«Лірнік» 1972 года правіць

 
Аляксандр Грубэ
Лірнік. 1972
Матэрыял драўніна
Тэхніка разьба
Памеры 100 × 77 × 65 см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Другі варыянт скульптуры створаны ў 1972 годзе[3]. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску. Памер скульптуры — 100 × 77 × 65 см[3].

Зноскі

  1. а б в г Каталог. Сучаснае Беларускае мастацтва. М.Шчакацiхiн. В.Ластоўскi Менск, 1929
  2. а б в Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : іл. ISBN 5-343-00157-2
  3. а б Дробаў Л. Н. Сучасны беларускі партрэт: жывапіс, скульптура, графіка. — Мн.: «Беларусь», 1982. — 196 с.

Літаратура правіць

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : іл. ISBN 5-343-00157-2
  • Каталог. Сучаснае Беларускае мастацтва. М.Шчакацiхiн. В.Ластоўскi Менск, 1929