Лі́рыка — адзін з трох родаў літаратуры, які адлюстроўвае рэчаіснасць праз суб'ектыўнае выяўленне пачуццяў, перажыванняў аўтара. Прадметам адлюстравання ў лірыцы з'яўляецца менавіта духоўнае жыццё чалавека, свет яго ідэй, пачуццяў.

Сувязь з драмай і эпасам правіць

Лірыка — самастойны, вельмі старажытны род літаратуры, але яна не супрацьстаіць ні эпасу як аб'ектыўнаму апавяданню пра пэўныя падзеі, ні драме з яе скразным канфліктна напружаным дзеяннем. Наадварот, на працягу ўсяго развіцця літаратуры лірыка кантактавала, узаемадзейнічала з эпасам і драмай. Лірычныя элементы няцяжка знайсці ў эпічных і драматычных творах (лірычныя адступленні, асаблівая эмацыянальная насычанасць твораў, прасякнутасць іх аўтарскімі пачуццямі). У сваю чаргу ў лірыцы можна выявіць элементы эпасу (зачаткі сюжэта) і драмы (напружанасць думкі і пачуцця, дыялагічная форма выяўлення).

Разнавіднасці лірыкі правіць

Падзел лірыкі на жанры і разнавіднасці досыць умоўны.

Глядзі таксама правіць

Літаратура правіць