Лістасцябловыя імхі
Лістасцябловыя імхі, сапраўдныя імхі (Bryopsida) — клас мохападобных.
Лістасцябловыя імхі | ||||||||||||
Катаскопіум чарнеючы (Catoscopium nigritum) | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||
Падкласы | ||||||||||||
|
Апісанне
правіцьШматгадовыя, радзей аднагадовыя расліны з радыяльна або двухбакова аблісцелым сцяблом (даўжыня 1 мм — 60 см), прымацаваныя да субстрату рызоідамі (акрамя сфагнавых). Лісце сядзячае, суцэльнае, рознае па анатамічнай будове.
Пашырэнне
правіцьСамы буйны клас мохападобных. Ён уключае 700 родаў, каля 15 тыс. відаў (паводле іншых звестак да 25 тыс.). На Беларусі каля 315 відаў. Пашыраны ўсюды, асноўныя дамінанты ніжняга яруса балотных, лясных, лугавых фітацэнозаў, першасныя глеба- і торфаўтваральнікі. Ствараюць суцэльнае мохавае покрыва.
Асаблівасці біялогіі
правіцьРазмнажэнне вегетатыўнае, палавое і бясполае. Спарагоны на ножках, верхавінкавыя ці бакавыя. Каробачка ад цыліндрычнай да грушападобнай, прамастойная ці гарызантальная, з каўпачком. Споры аднаклетачныя.
Гаметафіт лістасцябловых імхоў расчленены на сцябло і лісты. Сцябло мае радыяльную будову, на ім цеснай спіраллю размяшчаюцца лісты. На сцябле фарміруюцца органы палавога размнажэння — антэрыдыі і архегоніі. Спарафіт (спарагон) развіваецца з аплодненай яйцаклеткі і складаецца з каробачкі, ножкі і гаўсторыі (ступні). У каробачцы фарміруюцца толькі споры, элатэры адсутнічаюць. Са споры развіваецца пратанема ў выглядзе доўгай разгалінаванай ніці, радзей яна пласціністая. У каробачцы большасці мхоў ёсць перыстом (апарат для рассейвання спор, яго няма ў сфагнавых і андрэевых імхоў).
Значэнне ў прыродзе
правіцьМаюць водаахоўнае значэнне ў жыцці лесу; часам спрыяюць забалочванню мясцовасці, значна ўплываюць на агульную забяспечанасць сушы вільгаццю.
Сістэматыка
правіцьУ мінулым у групу Bryopsida былі ўключаны ўсе імхі. Бягучы склад групы з'яўляецца больш абмежаваным.
класс Bryopsida
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Філагенія класу Bryopsida.[1][2] |
Зноскі
- ↑ Goffinet, B., W. R. Buck & A. J. Shaw. (2008) «Morphology and Classification of the Bryophyta», pp. 55—138 in Goffinet, B. & J. Shaw (eds.) Bryophyte Biology, 2nd ed. (New York: Cambridge University Press). ISBN 978-0-521-87225-6
- ↑ Goffinet, Bernard; William R. Buck (2004). "Systematics of the Bryophyta (Mosses): From molecules to a revised classification". Monographs in Systematic Botany. Molecular Systematics of Bryophytes. 98. Missouri Botanical Garden Press: 205–239. ISBN 1-930723-38-5.
Літаратура
правіць- Лістасцябловыя імхі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Сапраўдныя імхі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 173. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6