Лісты з-пад шыбеніцы
Лісты з-пад шыбеніцы — агульная назва лістоў, якія былі дасланы Кастусём Каліноўскім падчас следства перад павешаннем 22 (10) сакавіка 1864 годзе. Гэту назву лісты атрымалі пасля публікацыі кнігі «Да беларускага народу. Ліст з-пад шыбеніцы Канстанціна Каліноўскага» Агатона Гілера ў 1867 годзе.[1]
“Ліст з-пад шыбеніцы” – палітычны запавет Каліноўскага-рэвалюцыянера, яго роздум над тым, як царскаму панаванню “не цяпер, не позна канец палажыць”. Поўная назва яго: “Да беларускага народа. Пісьмо з-пад шыбеніцы Кастуся Каліноўскага”. Гэта палітычны маніфест, дакумент рэвалюцыйнай барацьбы, твор, напісаны душой паэта-рэвалюцыянера. Каліноўскага хвалявалі: абсуджэнне парыярхальнага, цёмнага яшчэ народа на сацыяльную рэвалюцыю і лёс рэвалюцыі ўвогуле. “Пісьмо” – гэта найперш клопат аб палітычным прасвятленні народных мас, аб шырокім тлумачэнні ім іх стану, стану рэвалюцыйных сіл у суседніх, братніх народаў, роздум аб тактыцы і сродках барацьбы, наказ быць у адзінстве з рэвалюцыйнай барацьбой братніх народаў. У “пісьмах” К.Каліноўскі выкрываў царызм, узнімаў народ на рэвалюцыйную барацьбу, супрацьпастаўляў яго цяжкае становішча пад уладай цара нібы больш светламу мінуламу.
У «Лістах» дакладна размяжоўваецца «польскае паўстанне», «маскалі» і «мужыкі-Беларусы». Беларусы павінны падтрымаць «польскае паўстанне», каб дамагчыся правоў для сябе і ператварыць яго ў сваё паўстанне. Усё ў ключы паўстанцкага закліку «За нашую і вашую свабоду!»
Тэма «Листоў з-пад шыбеніцы” К.Каліноўскага ў сучаснай беларускай літаратуры грунтоўна разглядалася дасьледчыкамі Яраславай Анайкай і Генрыхам Кіршбаўмам. За кропку адліку ў сваіх працах яны бяруць выбітны твор Веры Бурлак (якая часта падпісваецца псеўданімам Джэці) “Верш пра шыбеніцу”. Цалкам твор, багаты на алюзіі:
Верш пра шыбеніцу
У двары на вуліцы Каліноўскага
Для дзяцей паставілі шыбеніцу.
Якую сьпісалі з турмы,
Бо яна састарэла маральна.
І адразу прыбеглі дзеці,
Каб гайдацца на ей і падцягвацца,
Каб поўзаць на ей і караскацца
І займацца карыснай гімнастыкай.
А бацькі былі ўжо ня радыя,
Бо забылі дзеці пра мульцікі,
Пра ўрокі і пра кампутары –
Прыляпіліся сэрцам да шыбеніцы.
Мамкі-нянькі грукаюць шыбінамі
І крычаць ім “Хутчэй дахаты!”
І хвалююцца: што зь іх вырасьце? –
Баючыся вымавіць “шыбенікі”.
Ды, здаецца мне, лепей шыбенікі,
Так, я думаю – лепей шыбенікі,
Лепей, лепей дакладна шыбенікі,
Лепей шыбенікі,
чым каты.
Што да Хадановіча[2], дык сярод напісанага ім напачатку стагоддзя ёсць два вершы, якія не наўпрост, але беспамылкова вядуць да Кастуся Каліноўскага, - “Сьпеў аб маім суіцыдзе” і “данс макабр”. У больш вядомым з гэтых вершаў “Сьпеў аб маім суіцыдзе” аўтар сьцьвярджае, што сапраўдныя героі (змагары) самі сябе не забіваюць. У якасьці прыкладу ён згадвае ахвяраў гільяціны і спаленую на вогнішчы ангельцамі Жанну Д’арк, а потымразважае пра павешанне, быццам перагукваючыся з Верай Бурлак:
Самы цымус – ня зіркаць углыб:
кожны вечар фіранкі зашморгвай,
бойся, шіыбенік, позірку шыб!
Асацыяцыя шыбеніцы - шыбы магла быць падказаная сугуччам гэтых словаў, а магла быць пэўнай спасылкай на Бурлак, адну з найбольш таленавтых пратэжэ Хадановіча. Некалькімі радкамі вышэй аўтар у сваёй характэрнай іранічнай манеры дзівіцца з колькасьці зданяў вайны і міру, захаваных у літаратуры, і гэтым ускосна падкрэслівае трываласьць памяці Каліноўскага:
Колькі прывідаў войнаў ды міру
Паўстае з рукапісных папер!..
Што тэатрам было за Шэкспірам,
Мыльнай опэрай стала цяпер!
Чамусьці ў кніжным варыянце гэтага верша адсутнічае страфа, прысутная ў арыгінальным часопісным варыянце. Яе варта прывесьці, бо тут наўпрост называецца “вяроўка” (пятля), а таксама цытуецца, хоць і не зусім дакладна, апошні радок “Пагоні” Багдановіча, аднаго з найбольш патрыятычных твораў беларускай паэзіі:
Палка прагнуў далёкай вандроўкі -
і знайшоў пуцяводную ніць.
А чароўнасьці мыльнай вяроўкі
не разьбіць, не стрымаць, не спыніць!...
Наекаў на Каліноўскага багата ў вершы «данс макабр ». Тут і “пятля”, і “павешаны”, і гульня слоў “вісельня” – “вясельля”. Тут і вышуканая повязь паміж складаньнем (зацягваньнем) песень і пасыланьнем і-мэйлаў з-пад шыбеніц:
Мы з табой цудоўныя песьні
Ў паражні парахні і плесьні
Зацягнулі б нібы пятлю
Як павешаны на перадвесьні
Раз памёршы ўжо не ўваскрэсьне
Ды па пальцы камень ня трэсьне:
Спадзяюся помню люблю
Вам з-пад шыбеніц шлём і-мэйлы.
Сёння цяжка ўявіць час, калі імя Кастуся Каліноўскага не будзе звязваццца з доўгім і пакутным шляхам Беларусі да сапраўднай незалежнасці і палітычнай свабоды.
Верш К.Каліноўскага «Марыська чарнаброва, галубка мая»
Марыська чарнабрэва, галубка мая,
Гдзе ж ся падзела шчасце і ясна доля твая?
Усё прайшло,- прайшло, як бы не бывала,
Адна страшэнна горыч у грудзях застала.
Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці
Ды ў прадвечнага саду вялеў прападаці,
То мы прападзем марна, но праўды не кінем,
Хутчэй Неба і шчасце, як праўду, абмінем.
Не наракай, Марыся, на сваю бяздолю,
Но прыймі цяжкую кару Прадвечнага волю,
А калі мяне ўспомніш, шчыра памаліся,
То я з таго свету табе адазвуся.
Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе.
І часам спамяні пра Яську твайго,
Што згінуў за праўду для дабра твайго.
А калі слова пяройдзе у дзела,
Тагды за праўду станавіся смела,
Бо адно з праўдай у грамадзе згодна
Дажджэш, Народзе, старасці свабодна.
Палымяны заклік — «ваяваці за сваё чалавечае і народнае права» — арганічна перарастае ў лірычныя радкі адзінага вядомага нам верша К. Каліноўскага «Марыська чарнаброва, галубка мая», дзе трапяткія ноты пяшчоты да каханай змяняюцца зноў развітальным акордам:
Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе
І часам спамяні пра Яську свайго,
Што загінуў за праўду для дабра твайго.
За вобразам Марыські чарнабровай даследчыкі бачаць адначасна і канкрэтнага чалавека — Марыську Ямант, дачку аднаго з паплечнікаў К. Каліноўскага па паўстанні, яго каханую, і паэтычнае ўвасабленне Радзімы-Беларусі. Верш К. Каліноўскага «Марыська чарнаброва, галубка мая» — яркі ўзор рэвалюцыйнай лірыкі ў публіцыстыцы.
К. Каліноўскі аўтар толькі аднаго верша – “Марыська чарнаброва, галубка мая!..” Верш – гэта мужная споведзь чалавека духоўнага гарэння. Гэтым самым ён сцвярджаў права на паэзію. Даследчыкі сыходзяцца на тым, што ў вобразе Марыські чарнабровай К. Каліноўскі даў паэтычнае ўвасабленне радзімы, Беларусі. Але магчама, што гэта быў непасрэдна інтымны зварот аўтара да Марыі Грэгатовіч – дачкі гаспадыні адной з кватэр, на якіх нелегальна да арышту ў Вільні жыў Каліноўскі. У вершы развіваюцца традыцыйна фальклорныя матывы пошукаў шчасця, “яснай долі”, дзячыўна ўпадабняецца да галубкі.
Зноскі
- ↑ Канстанцін Каліноўскі ў святле дакументаў // Arche, 4-я зноска
- ↑ Андрэй Хадановіч - паэт-гумарыст і перакладчык, нарадзіўся ў 1973 г. Ягоныя звароты да Каліноўскага і звязанай з ім тэмы шыбеніцы часта, хоць і не заўсёды, маюць гумарыстычны характар.