Адкрыць галоўнае меню
Апостал Іуда пензля Дж. дэ Латура, пач. 17 ст.

Ліст апостала Іуды — адзін з лістоў апостала Іуды, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. Поводле ўсходняй традыцыі мяшчаецца пасля трэцяга ліста апостала Іуды перад лістом да Рымлянаў, аднак паводле заходняй традыцыі пасля ліста Іуды следуе кніга Адкрыцця Яна Багаслова.

Змест

АўтарПравіць

Імя аўтара дадзена ў самым пачатку ліста. Аўтар называе сабе Іудай, братам Якава. Вядома, што адным з братанічаў Ісуса Хрыста быў Якаў, а яго малодшым братам – Іуда, імя якога таксама згадваецца ў Евангеллях. Згодна з царкоўнымі праданнямі, Іуда быў біскупам Ерасалімскай царквы. Аднак, у грэчаскім тэксце ліста, на яком ліст і быў першапачаткова напісаны, Іуда названы “Якаўлевым”, што можа значыць не толькі брата, але і сына Якава.

Асаблівасці лістаПравіць

Нягледзячы на тое, што ліст быў вядомы яшчэ ў старажытнасці, працяглы час існавалі сумненні ў яго кананічнасці, нават да 4 стагодзя. Гэта магло здарыцца магчыма таму, што ў лісце цытуюцца ў якасці Святога Пісання два твора, якія не ўвайшлі ў канон Старога Запавета, але былі папулярнымі сярод вернікаў: Запавет Майсея і Першая кніга Еноха.

Ліст адрасаваны “ўсім закліканым Богам-Айцом і ахаваным Ісусам Хрыстом”, гэта значыць, што ліст мог быць накіраваны як да асобнай суполкі, так і да шэрагу суполак на нейкай мясцовасці.

Мэта напісання лістаПравіць

Мэтай напісання ліста былі ілжэвучэнні, якія пачалі распаўсюджвацца ў першаапостальскай царкве. Гэта тыя ж ілжэвучэнні, якія згадваліся і актыўна крытыкаваліся ў іншых лістах апосталаў. Адным з такіх было вучэнне, згодна якому хрысціянская свабода тлумачылася як уседазволеннасць і магчымасць весці амаральны лад жыцця.

Змест лістаПравіць

У пачатку ліста апостал паведамляе чытачам, што першапачаткова ён меў мэтай пісаць пра іншае, а менавіта пра агульнае выратаванне. Але калі ён даведаўся, што ў царкву пракраліся людзі, прапаведваючыя ілжэвучэнне, то ён змяніў першапачатковы намер. Аўтар адчувае асаблівую небяспеку, таму што тыя людзі займаюць у суполках кіруючыя ролі, аднак іх наподзіны далёкія ад Божых стандартаў. Іуда ў вельмі эмацыйным стане крытыкуе ерэтыкаў, прыводзячы прыклады са Святой гісторыі. Апостал яскрава хоча паказаць, што ў з’яўленні ерасі няма нічога дзіўнага, бо іх з’яўленне была прадказана прароцтвамі. Але як загінулі адступнікі ў Старым Запавеце, такім жа будзе канец і ерэтыкаў. А чытачы ліста павінны захоўваць сабе ў святым жыцці да самага вяртання Пана.

Месца і час напісання лістаПравіць

Большасць даследчыкаў зыходзіцца ў думках, што ліст быў напісаны каля 50 года н.э., аднак ёсць погляды, што ліст быў напісаны значна пазней – у 90 гадах н.э. Месцам напісання можа быць Іудэя ці Ерусалім.

Структура лістаПравіць

Ліст складаецца з ўсяго з аднаго радзелу, у якім 25 вершаў. Ліст начынаецца з адрасату і прывітання, пасля якога аўтар выкрывае ілжэнастаўнікаў. Апостал прыводзць шэраг прыкладаў з Святой гісторыі і прадракае ерасі худы канец. Сканчваецца ліст заклікамі захоўваць чысціню і ўдзячнай малітвай да Бога.

Кароткі план лістаПравіць

  • Прывітанне (1-2)
  • Ілжэнастаўнікі і іх канец (3-16)
  • Заклік захоўваць веру (17-23)
  • Удзячная малітва да Бога (24-25)

ЛітаратураПравіць

  • Толковый Апостол. Соборные послания изъясненные Епископом Михаилом. Правило веры, 768с., 2010г., ISBN 978-5-94759-099-9
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова - Коринфянам, МКПНП, 1999,406 стр.
  • Толковая Библия. Новый завет. В 7 томах. Том 7. Деяния. Соборные послания. Откровения Иоанна Богослова. Под редакцией А. П. Лопухина. Изд. Дарь, 2009г. 1296 стр. ISBN 978-5-485-00276-3

СпасылкіПравіць