Звычайны ліс

(Пасля перасылкі з Лісіца звычайная)

Звычайны ліс (Vulpes vulpes) — драпежнае млекакормячае сямейства сабачых, найбольш распаўсюджаны і самы буйны від роду лісаў.

Звычайны ліс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vulpes vulpes Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180604
NCBI  9627
EOL  328609
FW  52691

Апісанне правіць

 
Vulpes vulpes — Чэрап

Даўжыня цела 60-90 см, хваста — 36-60 см, маса — 5-10 кг. Цела стройнае. Поўсць пушыстая, на спіне і з бакоў рыжавата-чырвоная з жоўтым адценнем, у т. зв. «сівадушак» з серабрыстым, цёмна-бурым, цёмна-шэрым або чырвона-серабрыста-бурым адценнем, у «крыжанак» з цёмным крыжападобным малюнкам на плячах і інш. Ліняе вясной і ўвосень.

Распаўсюджанне правіць

Ліс распаўсюджаны вельмі шырока: на ўсёй тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Афрыкі (Егіпет, Алжыр, Марока, паўночны Туніс), большай частцы Азіі (да паўночнай Індыі, паўднёвага Кітая і Індакітая), у Паўночнай Амерыцы ад арктычнай зоны да паўночнага ўзбярэжжа Мексіканскага заліва. Акліматызаваная у Аўстраліі і распаўсюдзілася па ўсім кантыненце, за выключэннем некаторых паўночных раёнаў з вільготным субэкватарыяльным кліматам.

Асаблівасці біялогіі правіць

Харчаванне правіць

Актыўны ў любы час сутак, пераважна раніцай і ўвечары.

Ліс, хоць і належыць да тыповых драпежнікаў, сілкуецца вельмі разнастайнымі кармамі. Сярод ежы, якую ён ужывае, выяўлена больш 400 відаў адных толькі жывёл, не ўлічваючы некалькіх дзясяткаў відаў раслін. Асноўны корм — мышападобныя грызуны, птушкі; ловіць зайцоў, свойскіх курэй і гусей, есць насякомых, ягады.

Размнажэнне правіць

Полавая спеласць ва ўзросце 1 года. Норы з 2—4 хадамі будуе пераважна на зарослых узвышаных месцах, часам займае норы барсука, дуплы паваленых дрэў, глухія ямы. Гнездавая камера на глыбіні да 1—1,5 м. Увосень і зімой трымаецца паасобку. У пары 1 сезон. Гон у лютым—сакавіку. Цяжарнасць 49—58 сутак. Прыплод да 12—13 лісянят у канцы красавіка—маі. Працягласць жыцця 5—7 гадоў.

Літаратура правіць