Лісы (Vulpes) — род драпежных млекакормячых сямейства сабачых.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Лісіца.
Выдзяляецца 11 відаў. Пашыраны ўсюды акрамя Антарктыды, завезены ў Аўстралію. Трапляюцца ад тундры да пустынь і высакагор'яў. На Беларусі жыве ліс звычайны.
Даўжыня цела да 90 см, хваста да 60 см, маса да 10 кг. Поўсць пушыстая, колер зменлівы, ад рыжага да амаль чорнага, зрэдку трапляюцца белыя (альбіносы) або чорныя (меланісты) асобіны.
Жывуць у норах. Усёедныя.
Манагамы.
Аб'ект промыслу. Серабрыста-чорныя лісы, выведзеныя з канадскага падвіда — аб'ект зверагадоўлі.
- Самусенка Э. Лісы // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.