Літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова
Літарату́рная прэ́мія імя́ Арка́дзя Куляшо́ва — беларуская штогадовая літаратурная прэмія за творы паэзіі і драматургіі. Была ўстаноўлена ў 1979 годзе згодна пастановы Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пасля 1998 года звестак па лаўрэатах гэтай прэміі няма[1].
Літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова | |
---|---|
Тып | літаратурная прэмія[d] і прэмія[d] |
Заснавальнік | Саюз беларускіх пісьменнікаў |
Заснаванне | 1979 |
Краіна | Беларусь |
Месца | Мінск |
Лаўрэаты літаратурнай прэміі
правіць- 1980 — Пятрусь Макаль, зборнік паэзіі «Поле»
- 1981 — Аляксей Русецкі, зборнік вершаў: «Крокі сэрца»
- 1982 — Сяргей Законнікаў, кніга вершаў: «Пакуль жыве мая бяроза»
- 1983 — Сяргей Грахоўскі, зборнік паэзіі: «Асеннія гнёзды»
- 1984 — Ніна Мацяш паэма: «Паэма жніва» (з кнігі вершаў «Жнівень»)
- 1985 — Пятро Прыходзька, зборнік паэзіі: «Парог памяці»
- 1986 — Валянціна Коўтун, зборнік паэзіі: «Метраном»
- 1987 — Сцяпан Гаўрусёў, кніга вершаў: «Пладаноснасць»
- 1988 — Раіса Баравікова, кніга лірыкі: «Каханне»
- 1989 — Казімір Камейша, зборнік паэзіі: «Пярэймы дня»
- 1990 — Мар’ян Дукса, кніга вершаў і паэм: «Заснежаныя ягады»
- 1991 — Мікола Кусянкоў, кніга вершаў: «Дубрава»
- 1992 — Мікола Маляўка, зборнік паэзіі: «Зімні дождж»
- 1993 — Юрась Свірка, кніга паэзіі: «Узаемнасць»
- 1994 — Васіль Макарэвіч, кніга паэзіі: «Везувій»
- 1995 — Алесь Каско, кніга паэзіі: «Час прысутнасці»
- 1996 — Раман Тармола, за вершы ў «Полыме» і «ЛіМе» (з кнігі вершаў «Прычасце»)
- 1997 — Мікола Купрэеў, кніга паэзіі: «Правінцыйныя фантазыі»
- 1998 — Алесь Пісьмянкоў, кніга паэзіі: «Вершы»
Зноскі
- ↑ ТОП-15 літаратурных прэмій у Беларусі, Радыё Свабода, 20 красавіка 2015
Спасылкі
правіць- Літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова на сайце Віртуальнага музея А. Куляшова