Літаратурная прэмія імя Васіля Віткі
Літаратурная прэмія імя Васіля Віткі — штогадовая прэмія, якая ўручаецца рэдкалегіяй часопіса «Вясёлка». Лаўрэатам можа стаць аўтар верша, казкі, нарысу ці малюнкаў, апублікаваных у часопісе на працягу года. Прэмія названа ў гонар першага рэдактара часопіса «Вясёлка» Васіля Віткі.
Лаўрэаты прэміі
правіць- 1998 – Сяргей Грахоўскі за вершы «Птушыная дзяржава», «Верасень», «Грыбасей», «Зайка».
- 1999 – Паўлюк Прануза за вершы «Дзеці», «Будзе смачны піражок», «Зацікавіўся», «Аптэчка», «Сярожка стаміўся».
- 2000 – Мікола Маляўка за вершы «Рукзачок», «Дударык», «Кілаграмчык».
- 2001 – Артур Вольскі за вершы «Скарга сабачаняці», «Скарга ваўчаняці».
- 2002 – Мікола Чарняўскі за вершы «Суседзі», «Смачны сок», «Артыстачкі», «Капялюшык страціў жолуд», «Лішнія пальцы».
- 2003 – Казімір Камейша за вершы «Вёсачка на колах», «Мая рака», «Характар», «Коле заяц дровы».
- 2004 – Уладзімір Паўлаў за вершы «Праца», «Сусед», «Чысцёха», «Не паслухаў». Анатоль Бутэвіч за казкі «Свавольства віруса Шкодзі», «Чароўная камп’ютэрная мышка».
- 2005 – Уладзімір Мазго за вершы «Беларусь», «Браслаўскія азёры», «Свіцязь», «Малочны вечар», «Загадкі». Павел Місько за ўрывак з аповесці «Прыгоды Сінявочкі». Ніна Галіноўская за вершы «Чарадзейны сайт», «Вароны і тэлефоны», «Сучасны снегавік», «Абжора».
- 2009 – Анатоль Зэкаў.
- 2010 – Мікола Чарняўскі, Мікола Мятліцкі, Павел Саковіч, Анастасія Лебядзінская.
- 2011 – Расціслаў Бэнзярук, Раіса Баравікова, Валянціна Чэпік.
- 2013 – Анатоль Клышка, Алесь Карлюкевіч, мастак Віталь Дударэнка.
- 2014 – Васіль Зуёнак, Алесь Бадак, Уладзімір Шулякоўскі.
- 2015 – Андрэй Федарэнка за казку «Муха». Ганад Чарказян за апавяданне «Міро». Мастачка Аксана Аракчэева.
- 2016 — Леанід Улашчанка - за казкі «Слімаковы ножкі» (№ 1) і «Страказа» (№8). Анастасія Радзікевіч - за літаратурна-гістарычны аповед «Скарбы Нясвіжскага замка». Кацярына Білан – за афармленне аповесці-казкі «Грошык і таямнічы кошык» і творчага праекта «Фінансы ад А да Я».
- 2017 — Леанід Дранько-Майсюк – за казку «Незвычайная стронга» (№ 10). Маргарыта Прохар – за казку «Коткі ў сеціве» (№ 11). Уладзімір Палкоўнікаў – за афармленне твораў, змешчаных у часопісе на працягу года.
- 2018 — Мар’ян Дукса і Генадзь Аўласенка – за лепшыя публікацыі ў 2018 годзе.
- 2019 — Васіль Жуковіч – за творы (№ 9, № 4) і шматгадовае сяброўства з часопісам. Наталля Таўсталес – за афармленне вокладак і твораў часопіса ў 2019 годзе.
- 2020 — Віктар Шніп – за казку «Пугачы». Рыгор Бабчанка – за вершы «Вераб’і», «Чорны кот», «Сава», «Кузя», «Дзяцел», «Каляровы матылёк» (№ 3). Анастасія Смародзіна – за мастацкае афармленне праекта года «Шахматная школка “Вясёлкі”».
- 2021 — Уладзімір Бабкоў – за паэтычную «Павучыную вучэльню» (№ 9, 2021). Ірына Буторына — за займальныя ўрокі любові да роднай літаратуры, мовы і краіны ў рубрыцы «Школка “Вясёлкі”» (№ 1—12, 2021).
- 2022 — Віктар Гардзей – за паэму «Як мядзведзі тату згубілі» (№2, 2022), Кацярына Бабок — за афармленне вокладак часопіса.
- 2023 — Кацярына Хадасевіч-Лісавая і Тамара Бунта за нумары часопіса, падрыхтаваныя імі ў рамках праекта «Запрошаны галоўны рэдактар». Алег Чыркун за музыкальныя творы, якія цягам году друкаваліся на старонках часопіса «Вясёлка»[1].
Зноскі
- ↑ У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі Васіля Віткі за 2023 год . Адукацыя і выхаванне (24 мая 2024). Праверана 24 мая 2024.
Спасылкі
правіць- Прэмія часопіса "Вясёлка" імя Васіля Віткі // Дзіцячы і юнацкі аддзелы Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага
- 110 гадоў з дня нараджэння Васіля Віткі (1911-1996) // Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка