Літаратурны альбо адэкватны пераклад - гэта найбольш распаўсюджаны від поўнага пісьмовага перакладу. Не трэба блытаць з мастацкім перакладам, бо такі від выкарыстоўваюць каб перакладаць не толькі мастацкую літаратуру, але і тэхнічную дакументацыю, матэрыялы па медыцыне, фармакалогіі, юрыспрудэнцыі, фінансам. Адрозніваецца ад літаральнага перакладу тым, што мае мэтай перадачу поўнага сэнсу ўсяго тэксту. Пры гэтым словы могуць перакладацца "не па слоўніку", а сітуатыўна. Напрыклад, англійскую фразу I'm happy to be involved in the business правілы літаратурнага перакладу не дазваляюць перадаць літаральна "Я шчаслівы быць уцягнутым у гэты бізнес", бо сэнс фразы іншы: "Я рад удзельнічаць у гэтай справе". Такі від перакладу дапускае трансфармацыі сказу на ўзроўні слоў ці граматычных структур сказу.

Гл. таксамаПравіць