Літвакі́ (ідыш: ליטװאַק — лі́твак, лі́твяк або літвэ́к) — тэрытарыяльна-лінгвістычная падгрупа ашкеназскіх яўрэяў і гістарычна звязаная з імі артадаксальная плынь у іудаізме.

Літвакі
Рассяленне  Літва
Этнічныя мовы ідыш, іўрыт, руская мова, польская мова, літоўская мова
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) іудаізм
Блізкія этнасы ашкеназы, беларускія яўрэі, расійскія яўрэі, літоўскія яўрэі, украінскія яўрэі, эстонскія яўрэі, польскія яўрэі

Мова правіць

Літвакі як тэрытарыяльна-лінгвістычная падгрупа ашкеназскіх яўрэяў з’яўляюцца носьбітамі паўночна-ўсходняга, ці літоўскага (ідыш: ליטװיש, лі́твіш), дыялекту мовы ідыш. Гэты дыялект быў гістарычна распаўсюджаны на тэрыторыі большай часткі сучаснай Беларусі, Літвы, Латвіі, у некаторых прылеглых раёнах сучасных Расіі і Польшчы. З часоў Рэчы Паспалітай, у сувязі з унутраным тэрытарыяльным дзяленнем польска-літоўскай дзяржавы, гэты арэал распаўсюджання паўночна-ўсходняга дыялекту ідыш у яўрэйскіх крыніцах адпаведна называецца «Літвой» (ідыш: ליטע, лі́тэ), а ягоная гістарычная сталіца і цэнтр яўрэйскай культуры ў рэгіёне, Вільнюс — «Літоўскім Іерусалімам» (ашкеназская арамейская ירושלים דליטא, ерушола́йім д’лі́то).

Традыцыі правіць

Як этналінгвістычная падгрупа, яўрэі-літвакі апроч уласнага дыялекту ідышу і адпаведнага яму вымаўлення старажытнажыяўрэйскай і арамейскіх моў, валодаюць таксама некаторымі адметнымі асаблівасцямі традыцыйнай кухні і рысаў характару, якія ім прыпісваюць.

У паўночных абласцях арэалу пражывання ашкеназскіх яўрэяў (гэта значыць у яўрэйскай Літве, гл. вышэй) хасідызм у перыяд свайго росквіту не атрымаў шырокага распаўсюджання, галоўным чынам дзякуючы ўплыву Віленскага гаону, прыхільнікаў якога ў проціпастаўленні прыхільнікам хасідызму звалі міснагдым («пратэстуючыя»). Пасля літвакамі сталі зваць усіх міснагдым (паслядоўнікаў Віленскага Гаону, праціўнікаў хасідызму) без залежнасці ад іхнага месцавання і абшчыннага паходжання.

Гісторыя правіць

З сярэдзіны XIX ст. паслядоўнікамі Віленскага Гаону была развітая ўласная сістэма рэлігійнай адукацыі, цэнтрамі якой сталі ешывы Міру, Валожыну і Панявежу, якія звалі звычайна ешывамі (ці ешыботамі) літоўскага толку ці кірункі. Ужо напачатку ХХ ст. філіялы гэтых навучальных устаноў пачалі з’яўляцца ў Амерыцы, а пасля разбурэння традыцыйных цэнтраў рэлігійнай адукацыі літоўскіх яўрэяў і самі ешывы былі ўзноўленыя ў ЗША (штатах Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі) і Ізраілі (Іерусалім і Бней-Брак). Гэтыя ешывы аб’ядноўвае традыцыйная літоўская методыка вывучэння Торы, распрацаваная ў канцы XIX — пачатку ХХ стагоддзяў.

Апрача ўласна літоўскай плыні ў артадаксальным іудаізме, сярод літвакоў атрымалі значнае распаўсюджанне і хасідскія дынастыі спецыфічна літвацкага паходжання — Хабад (любавіцкага і нежынскага толку) і Каралінская-Столінская, а таксама некаторыя іншыя.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Dov Levin, Adam Teller, The Litvaks: A Short History of the Jews of Lithuania, Berghahn Books, 2001.
  • Alvydas Nikžentaitis, Stefan Schreiner, Darius Staliūnas, Leonidas Donskis, The Vanished World of Lithuanian Jews, Rodopi, 2004.
  • Dovid Katz, Lithuanian Jewish Culture. Вільнюс: Baltos lankos, 2004.

Спасылкі правіць