Літва дваровая

(Пасля перасылкі з Літва дворная)

Літва дваровая (стараруск.: литва дворовая) — афіцыйная назва праслойкі служылага стану ў Маскоўскай дзяржаве XVI ст.

Пачала фарміравацца ў канцы XV ст. з палонных і перабежчыкаў з Вялікага Княства Літоўскага падчас маскоўска-літоўскіх войнаў. Да іх далучыліся палонныя ў бітве на Ведрашы (1500) (гл. таксама Федзька Літвіч), а таксама спадарожнікі М. Глінскага, яго баяры і слугі (1508), смаленскія і бранскія баяры, якія прынялі маскоўскае падданства пасля далучэння гэтых земляў да Маскоўскай дзяржавы. «Літва дваровая» была прынята ў прывілеяваны стан Маскоўскай дзяржавы, надзелена маёнткамі, але памяць пра паходжанне з ВКЛ захоўвалася, ёй не давяралі службу на заходніх межах Маскоўскай дзяржавы, выкарыстоўвалі пераважна на поўдні і ўсходзе. Пры Іване IV падверглася значным рэпрэсіям і была скасавана як асобная праслойка прывілеяванага стану.

Літаратура правіць

  • Белы Алесь. Літва дваровая // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4. Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 1997. — С. 381.
  • Зимин А. А. Россия на пороге Нового времени: Очерки политической истории России первой трети XVI в. — Москва: Мысль, 1972. — 452 с.
  • Тысячная книга 1550 г. и Дворовая тетрадь 50-х гг. XVI в. / Подг. А. А. Зимин. — Москва—Ленинград: Издательство Академии Наук СССР, 1950. — 449 с.