Літва (зямля)
Літва, Літоўская зямля (у тапанімічным сэнсе) — назва зямлі (тэрыторыі) ва Усходняй Еўропе ў XI—XVIII стст.
Першапачатковая лакалізацыя
правіцьПаводле меркаванняў некаторых даследчыкаў, першапачаткова (да сярэдзіны XIII ст.) пад назвай «Літва» («Літоўская зямля») разумелася тэрыторыя балцкага этнапалітычнага аб’яднання «літва», якое размяшчалася ў верхнім цячэнні ракі Віліі, на паўночным захадзе Рэспублікі Беларусь і паўднёвым усходзе Літоўскай Рэспублікі: раёны вакол сучасных населеных пунктаў Вільнюс, Тракай, Варэна, Ліда, Ашмяны, Гальшаны, Крэва, Смаргонь, Валожын, Астравец[1][2][3][4]. На думку іншых даследчыкаў, першапачатковая Літва (Літоўская зямля) была шырэйшай і ахоплівала таксама тэрыторыі гістарычных Нальшчан і Дзяволтвы, якія, мяркуецца, былі не самастойнымі аб’яднаннямі, а толькі складовымі часткамі балцкага правадырства «літва». На поўдні і ўсходзе межавала з усходнеславянскімі землямі — Полацкай дзяржавай і Гарадзенскім княствам. З апошнім было звязана ўзвышэнне гэтай тэрыторыі і яе князёў у ХІІІ ст.
Паводле меркавання Міколы Ермаловіча, Літва яшчэ да сярэдзіны XIII ст. знаходзілася паміж Слонімам і Мінскам (цалкам на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь), а толькі пасля назва «Літва» («Літоўская зямля») разам з уладай вялікіх князёў літоўскіх распаўсюдзілася на іншыя тэрыторыі ўсходніх балтаў у выключна палітычным сэнсе. Аднак канцэпцыя лакалізацыі летапіснай Літвы Міколы Ермаловіча была ўспрынята шэрагам гісторыкаў вельмі крытычна.
«Літва» як гістарычная вобласць Вялікага Княства Літоўскага
правіцьЗ пачаткам тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага (з сярэдзіны XIII ст.) і далейшым пашырэннем уладанняў першых вялікіх князёў літоўскіх (Міндоўга, Войшалка і іх пераемнікаў) назва «Літва» ахоплівае землі на ўсходзе сучаснай Літвы, Нальшаны, Дзяволтву, Упіту (тэрыторыі, пазней вядомыя як Аўкштота), а таксама распаўсюджваецца на ўсе землі Верхняга Панямоння (тэрыторыі вакол Навагрудка, Слоніма, Ваўкавыска і Гродна), але не ўключае землі Жамойці[5]. У пісьмовых крыніцах Жамойць згадваецца як асобная гістарычная вобласць. Прычыны і наступствы распаўсюджання назвы «Літва» на ўсе гэтыя землі выклікаюць навуковыя дыскусіі: напрыклад, пераасэнсаванне першапачатковага значэння тэрміна, ці мелі дадзеныя працэсы этнічныя наступствы[6].
У XIV — першай палове XVI ст. назва «Літва» з’яўляецца не толькі кароткім абазначэннем Вялікага Княства Літоўскага, але і назвай цэнтральнага рэгіёна дзяржавы (гістарычная вобласць). Так, сучаснікі называлі Літвой тэрыторыю на ўсход ад ракі Нявежыс (вакол гарадоў Алітус, Укмярге, Анікшчэй, Рокішкіс) і на захад ад лініі Браслаў — Лагойск — Мінск — Нясвіж — Ганцавічы — Івацэвічы — Пружаны ўключна[7]. Такі сэнс назвы «Літва» аддзяляў яе ад паняцця «Русь» (зямель «рускіх» княстваў, уключаных у склад ВКЛ у XIV ст., а не ў XIII ст.) і ад гістарычнай вобласці Жамойць[8]. Напрыклад, у 1440 г. сын Ягайлы вялікі князь літоўскі Казімір (1440—1492) тытулаваўся як «великий князь Казимир, королевич всее Литовское земли и Жомойтское и многих Руских земель»[9], а ў Жалаванай грамаце аб пашырэнні праў і прывілеяў феадалам ВКЛ ад 2 мая 1447 г.[10] пазначыў сябе як «мы, Казимир, с божьей милости выбраный король польскый и великий князь литовский, и рускый, и жемоитскый и иных земель»[11]. У ВКЛ вылучалі і такія рэгіёны як Палессе і Падляшша[12].
Пазней дадзенае значэнне хароніма яшчэ больш пашыраецца: у XVII—XVIII стст. назва «Літва» ужо трывала выкарыстоўваецца пры азначэнні ўсёй заходняй і цэнтральнай частак ВКЛ (акрамя Жамойці) і яго насельніцтва (раёны вакол гарадоў Трокі, Вільня, Горадня, Наваградак, Менск, Слуцк, Берасце, Пінск, Мазыр, Бабруйск, Барысаў, Браслаў і інш.), адсоўваючы на ўсход арэал назвы «Русь» (у дачыненні толькі да падзвінскіх і падняпроўскіх паветаў і ваяводстваў), што захавалася да падзелаў Рэчы Паспалітай і ў пазнейшы час[8][13].
Карты
правіць- Карта балцкіх зямель і княстваў у сярэдзіне XIII ст. (паводле Вячаслава Насевіча) // Персональный сайт белорусского историка Вячеслава Носевича
- «Літоўская зямля» («Уласна Літва») у складзе Вялікага Княства Літоўскага ў XIV ст. (паводле Аляксандра Краўцэвіча) // prastora.by
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Насевіч, В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага… С. 17—18; Насевіч, В. Л. Літва.
- ↑ Вячаслаў Насевіч: «Першапачатковая Літва знаходзілася на памежжы сучасных Літвы і Беларусі»
- ↑ Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 381, 390.
- ↑ Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — С. 104—105, 203.
- ↑ Краўцэвіч, А. Праблема лакалізацыі сярэднявечнай Літвы… С. 7, 9, 22; Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага… С. 107; Белы, А. Хроніка «Белай Русі»… С. 158.
- ↑ Краўцэвіч, А. Праблема лакалізацыі сярэднявечнай Літвы; Дзярновіч, А. Пошукі Айчыны: «Літва» і «Русь» у сучаснай беларускай гістарыяграфіі Архівавана 15 красавіка 2022..
- ↑ Спиридонов, М. Ф. «Литва» и «Русь» в Беларуси в 16 в. Архівавана 12 лістапада 2013.; Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага… С. 106—109; Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё. — С. 69—71.
- ↑ а б Насевіч, В. Л. Літва
- ↑ Насевіч, В. Л. Літва; Узята Вячаславам Насевічам з Дагаворнай граматы вялікага князя літоўскага Казіміра з Вялікім Ноўгарадам аб устанашленні міру і ўмоў вядзення гандлю з Полацкам і Віцебскам. Гл.: Акты, относящиеся к истории Западной России… Т. 1, 1846. — С. 52—53.
- ↑ Грамата датавана 2 мая 1457 г., але выказваюцца меркаванні, што там памылка і ў сапраўднасці грамата выдана 2 мая 1447 г.
- ↑ Акты, относящиеся к истории Западной России… Т. 1, 1846. — С. 73—77.
- ↑ Спиридонов, М. Ф. «Литва» и «Русь» в Беларуси в 16 в. Архівавана 12 лістапада 2013.; Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 73, 97.
- ↑ Белы, А. Белая Русь… С. 307; Спірыдонаў, М. Ф. Уступ / М. Ф. Спірыдонаў // Гістарычны атлас Беларусі. — Т. 1. — С. 21, 28; Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё… С. 46, 94—95.
Літаратура
правіць- Акты относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею: в 5 т. — Т. 1. 1340—1506. — Санкт-Петербург : Тип. II Отделения Собственной Е. И. В. Канцелярии, 1846. — 375 с.
- Археология СССР. Т. 17. Финно-угры и балты в эпоху средневековья / Л. А. Голубева [и др.]; Отв. ред. тома В. В. Седов; Редкол.: Б. А. Рыбаков (гл. ред.) [и др.]. — М.: Наука, 1987. — 510 с.
- Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 3 : Гісторыя этналагічнага вывучэння / В. К. Бандарчык [і інш]. — 2001. — 433 с
- Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 4 : Вытокі і этнічнае развіццё / В. К. Бандарчык [і інш]. — 2001. — 433 с.
- Беларусы : у 10 т. / Рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш]. — Мінск : Беларус. навука, 1994—2007. — Т. 6 : Грамадскія традыцыі / В. К. Бандарчык [і інш]. — 2002. — 606 с.
- Белы, А. Белая Русь / А. Белы // Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. : у 2 т. — Мінск , 2006. — Т. 1. — С. 306—308.
- Белы, А. Хроніка «Белай Русі»: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы Архівавана 26 верасня 2015. / А. Белы. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2000. — 238 с. — ISBN 985-6599-12-1
- Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1964. — 282 с.
- Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Т. 2. Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — 688 с.
- Гринблат, М. Я. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории / М. Я. Гринблат. — Минск : Наука и техника, 1968. — 288 с.
- Дзярновіч, А. Пошукі Айчыны: «Літва» і «Русь» у сучаснай беларускай гістарыяграфіі Архівавана 15 красавіка 2022. / А. Дзярновіч // Палітычная сфера. — 2012. — № 18—19(1—2). — С. 30—53. [1]
- Ермаловіч, М. Па слядах аднаго міфа. — Мн., 1989.
- Зайкоўскі, Э. М. Літва / Э. М. Зайкоўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 21—22. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- Краўцэвіч, А. Праблема лакалізацыі сярэднявечнай Літвы // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne № 8. 1997.
- Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Rzeszów, 2000. — 238 с.
- Насевіч, В. Л. Літва // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя ў 2 т. — Мн.: БелЭН, 2006. — Т. 2. — С. 202—206.
- Насевіч, В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн.: Полымя, 1993. — 160 с.: іл.
- Вячаслаў Насевіч: «Першапачатковая Літва знаходзілася на памежжы сучасных Літвы і Беларусі» // В. Насевіч. — Туризм и отдых. — 15 января 2009 г. — № 1 (686).
- Спірыдонаў, М. Ф. Уступ / М. Ф. Спірыдонаў // Гістарычны атлас Беларусі. — Т. 1. Беларусь са старажытных часоў да канца XVIII ст. — Варшава-Мінск, 2008. — С. 3—28.
- Спиридонов, М. Ф. «Литва» и «Русь» в Беларуси в 16 в. Архівавана 12 лістапада 2013. // Наш Радавод. Гродна, 1996. — Кн. 7. — С. 206—211.
- Baranauskas, T. Lietuvos valstybės ištakos / T. Baranauskas. — Vilnius: Vaga, 2000. — 317 p. ISBN 5-415-01495-0
- Gudavicius, E. Following the Tracks of a Myth Архівавана 17 студзеня 2012. // Lithuanian Historical Studies. 1. — Vilnius, 1996. — S. 38—58.
- Łatyszonek, O. Od rusinów białych do białorusinów. U źrodeł białoruskiej idei narodowej / O. Łatyszonek. — Białystok : Wyd-wo uniwersytetu w Białymstoku, 2006. — 390 s.
- Łowmiański, H. Geografia polityczna Bałtów w dobie plemiennej // Lituano-Slavica Posnaniensia. Studia Historica. I. — Poznań, 1985;
- Ochmański, J. Litewska granica etniczna na wschodzie od epoki plemiennej do XVI wieku Архівавана 17 студзеня 2012.. — Poznań, 1981.
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Літва(бел. (тар.)) |