Польска-літоўская вайна

(Пасля перасылкі з Літоўска-польская вайна)

Польска-літоўская вайна 1920 года — узброены канфлікт паміж Польшчай і Літвой з-за тэрытарыяльных спрэчак аб Віленскім краі.

Польска-літоўская вайна
Парад польскай кавалерыі ў Сэйнах
Парад польскай кавалерыі ў Сэйнах
Дата Літоўская гістарыяграфія:
вясна 191929 лістапада 1920
Польская гістарыяграфія:
1 верасня7 кастрычніка 1920
Месца Віленскі край
Вынік Перамога Польшчы
Праціўнікі
Польшча Польшча (дэ-юрэ да 7 кастрычніка 1920; дэ-факта на працягу ўсёй вайны)
Сярэдняя Літва (з 12 кастрычніка 1920)
Літва Літва
Камандуючыя
Польшча Адам Нянеўскі
Люцыян Жалігоўскі
Літва Сільвястрас Жукаўскас
Сілы бакоў
? каля 8000

Падчас наступу польскай арміі ў саюзе з часцямі Пятлюры ва Украіне падчас савецка-польскай вайны савецкі ўрад заключыў Маскоўскі дагавор пра прызнанне незалежнай літоўскай дзяржавы (са сталіцай у Вільнюсе і вялікай тэрыторыяй на паўднёвы ўсход ад горада, уключаючы Гродна, Ашмяны, Ліду) 12 ліпеня 1920 года. Аднак фармальна перададзеныя Літве тэрыторыі кантраляваліся савецкімі военачальнікамі — 14 ліпеня 1920 года Чырвоная армія (3-ці кавалерыйскі корпус Г. Гая) паўторна заняла Вільню, 19 ліпеня — Гродна. Толькі пасля эвакуацыі чырвоных часцей (26 жніўня) з Вільні ў горад 28 жніўня ўвайшла літоўскія войскі.

Аднак ужо 22 верасня польскія войскі распачалі новы наступ. Месцамі адбыліся сутычкі польскіх і літоўскіх часцей, пасля таго як польскія часці фарсіравалі раку Нёман у раёне Друскенікаў і 25 верасня занялі горад Гродна. Для прадухілення далейшых сутыкненняў пад ціскам ваеннай кантрольнай камісіі Лігі Нацый 7 кастрычніка 1920 года ў горадзе Сувалкі быў падпісаны дагавор, які прадугледжваў спыненне баявых дзеянняў, абмен палоннымі і дэмаркацыйную лінію, якая размежала літоўскія і польскія тэрыторыі такім чынам, што большая частка Віленскага края апынялася пад кантролем Літвы.

Дагавор павінен быў набыць сілу 10 кастрычніка 1920 года. Але напярэдадні, 9 кастрычніка, польскія войскі 1-й літоўска-беларускай дывізіі генерала Люцыяна Жалігоўскага занялі Вільню. 12 кастрычніка Жалігоўскі абвясціў сябе вярхоўным кіраўніком створанай ім жа дзяржавы «Сярэдняя Літва» (які да правядзення выбараў у орган, меў паўнамоцны вырашаць лёс края)[1]. Баявыя дзеянні па патрабаванні Лігі Нацый былі спынены пасля бітваў пад Гедройцамі (19 лістапада) і Шырвінтамі (21 лістапада). Пасля гэтага Ліга Нацый спрабавала ўрэгуляваць канфлікт шляхам стварэння федэрацыі (План Гіманса), але безвынікова.

Паводле рэзалюцыі Віленскага сейма, сфарміраванага паводле выбараў 8 студзеня 1922 года, прынятай 20 лютага 1922 года, і Акта ўз'яднання Віленскага края, прынятага Устаноўчым сеймам у Варшаве 22 сакавіка 1922 года, Віленскі край у аднабаковым парадку ўвайшоў у склад Польшчы.

Літва прызнала анексію Віленскага края Польшчай толькі ў 1937 годзе. 10 кастрычніка 1939 года, пасля ліквідацыі Польскай дзяржавы, СССР вярнуў Вільню (частку Віленскага края) незалежнай Літве. У кастрычніку 1940 года ў склад Літве была перададзена астатняя частка Віленскага края і частка тэрыторыі БССР.

Зноскі

  1. Томас Чивас, Арас Лукшас. Договор, принесший разочарование (руск.). Мир. Ресурс «ИноСМИ» (18 ліпеня 2003). — «Вяйдас», Литва. — «7 кастрычніка 1920 года ў Сувалках упаўнаважаныя дэлегацыі Літвы і Польшчы падпісалі пагадненне аб перамір'і, якое павінна было пачацца 10 кастрычніка. У пагадненні была абумоўлена дэмаркацыйная лінія паміж дзвюма дзяржавамі, паводле якой Вільня адыходзіла Літве. Але напярэдадні набыцця сілы пагадненнем польскі генерал Люцыян Жалігоўскі, інсцэнаваўшы бунт польскіх салдатаў і жыхароў Віленскага края, рэзкім кідком заняў Вільнюс і стварыў тут дзяржаву Сярэдняй Літвы.»  Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2013. Праверана 15 чэрвеня 2013.

Спасылкі

правіць