Літоўскія паходы да 1270 года

(Пасля перасылкі з Літоўскія паходы да 1270 году)

1030-1040-яПравіць

У 1038 годзе Мецлаў Мазавецкі з дапамогай ятвягаў і літоўцаў пачаў барацьбу з Казімірам I Аднавіцелем. Казімір заключыў супраць Мецлава саюз з вял. кн. кіеўскім Яраславам. У 1038 годзе Яраслаў хадзіў супраць саюзнікаў Мецлава ятвягаў, у 1040 — супраць літоўцаў, у 1041 — на Мазовію, у 1044 — зноў супраць літоўцаў. Урэшце, у 1047 годзе рускія хадзілі ў Мазовію і ў баі з імі Мецлаў загінуў. Верагодна, у гэтай вайне ўдзельнічаў і саюзнік Яраслава — Брачыслаў Ізяславіч, бо з гэтага часу літоўцы пачалі плаціць даніну ў Полацк[1]. Гл. таксама:[2][3][4][5].

1060-1080-яПравіць

Літоўцы здзейснілі далёкі паход на карэлаў.

  • Крыніца звестак — ноўгарадская берасцяная грамата, якая ў паведамленні пра знаходку была памылкова датавана 1182—1212 гадамі, але пры падрыхтоўцы да публікацыі памылка была выяўлена — грамата датуецца 1065—1085 гадамі, бліжэй да 1065 года, верагодна, 1060-мі гадамі. Праўда, памылковая датыроўка паспела трапіць у навуковыя публікацыі. Так Т. Баранаўскас у сваёй манаграфіі гіпатэтычна датаваў яе 1191 годам, разглядаючы грамату ў кантэнксце шведска-ноўгарадскага канфлікту (1187—1193?), калі карэлы былі саюзнікамі наўгародцаў, а літоўцы такім чынам выступілі на баку шведаў, што, паводле Т. Баранаўскаса, мусіць пацвярджаць існаванне Літоўскай дзяржавы і яе далёкіх знешнепалітычных інтарэсаў. Але, як памылковасць стала вядома, цяпер кантэкст літоўскага паходу на Карэлію пакуль не прааналізаваны, чаму перашкаджае скупасць звестак пра тагачасную Літву.[6][7][8]

1132Правіць

Мсціслаў Уладзіміравіч з сынамі, Ольгавічамі і Усеваладкам Гарадзенскім хадзіў на Літву, спаліў краіну і ўзяў вялікі палон, але на зваротным шляху, калі дружыны ішлі паасобку, літоўцы забілі шмат кіяўлян.

1162Правіць

Валадар, кн. менскі, разам з літоўцамі разбіў кн. полацкага Рагвалода-Васіля, шмат палачан загінула і трапіла ў палон.

1167Правіць

Валадар, кн. менскі, разам з літоўцамі разбіў кн. полацкага Усяслава Васількавіча, заняў Полацк і пайшоў да Віцебска, але літоўцы спалоханыя начной бурай (або набліжэннем смаленскіх войскаў) разышліся на лясах, таму Валадару давялося вярнуцца ў Менск.

1180Правіць

Кіеўскія, чарнігаўскія князі з наўгародцамі, а таксама полацка-віцебскія князя з літоўцамі і лівамі хадзілі на Друцк.

  • Т. Баранаўскас лічыць, што ў 1180 годзе літоўцы апошні раз удзельнічалі ў паходзе ў складзе войскаў полацкіх князёў, бо недзе ў 1180—1183 г. утварылася Літоўская дзяржава (ВКЛ)[9].

1183Правіць

Зіма: Літоўцы ваявалі ваколіцы Пскова, пскавічы біліся з імі і, верагодна, пацярпелі.

  • Паводле Т. Баранаўскаса, гэта магчыма першы паход арганізаваны толькі ўзніклай Літоўскай дзяржавай (ВКЛ), даследчык лічыць яго буйной аперацыяй, якая прычынілася выгнанню з Ноўгарада кн. Яраслава, паводле Баранаўскаса, за няздольнасць абараніць Ноўгарадскую зямлю, у т.л. Пскоў ад літоўцаў[9].

1185Правіць

Люты 1185 г.: літоўцы хадзілі на ліваў, разрабавалі Лівонію, вывелі шмат палону. Пасля гэтага біскуп Мейнард угаварыў ліваў дазволіць яму пабудаваць два каменныя замкі для абароны ад літоўцаў (гл. Ікскюль і Гольм).

1190Правіць

Зіма: Рурык сабраўся супраць літоўцаў, але да вясны затрымаўся ў Пінску, таму да Літвы не дайшоў (гл. падр. 1193 г.).

1191Правіць

Палачане і ноўгародцы сустракаліся ў Вялікіх Луках і дамовіліся пра сумесны паход на літоўцаў або на чудзь налета. З нейкай прычыны, налета сумесны паход не адбыўся, наўгародцы асобна хадзілі на чудзь, а палачане адны хадзілі супраць літоўцаў

1192Правіць

Уладзімір Полацкі хадзіў на Літву.

1193Правіць

Рурык сабраўся супраць літоўцаў, але ўжо з дарогі мусіў павярнуць да Паўднёвай Русі.

  • Паводле Т. Баранаўскаса, гэтыя (1193) разам з мінулымі (гл. 1190) рурыкавы зборы супраць літоўцаў можна разглядаць у кантэксце падзей у Польшчы. Яшчэ перад 1192 годам, яцвягі (Pollexiani Getarum seu Prussorum genus) нападалі на Польшчу ў чым іх падтрымліваў драгічынскі князь. У адказ, у 1192 годзе Казімір II Справядлівы (1177—1194), жонка якога Алена была сястрой Рурыка, пайшоў супраць яцвягаў. Праўда, літоўцы наогул не ўспамінаюцца, але польскія крыніцы яшчэ і ў ХIII ст. не заўсёды адрознівалі прусаў (яцвягаў) ад літоўцаў. Магчыма, што і літоўцы таксама бралі ўдзел у нападах на Польшчу, а Рурык дзейнічаў узгоднена з Казімірам II. Сумесныя паходы яцвягаў і літоўцаў, паводле Т. Баранаўскаса, цалкам магчымы зыходзячы з пазнейшых сумесных паходаў (напр. гл. 1209) і сведчанняў крыніц, напр. у «Слове…» Раман, кн. валынскі, ухваляецца за скарэнне (1180-я) адразу літоўцаў, яцвягаў і інш. варожых народаў — паводле Т. Баранаўскаса, магчыма, што яцвягі трапілі пад ўладу Літвы ў самым пачатку ўтварэння там дзяржавы, т.б. паводле яго ў 1180-я гады, і ўсе паходы яцвягаў былі або з удзелам літоўцаў, або інспіраваны літоўцамі.

1198Правіць

Вясна: У Вялікія Лукі на княжанне пасаджаны Ізяслаў Яраславіч, каб арганізоўваць абарону Ноўгарадскай зямлі ад літоўцаў.

Восень: Палачане з літоўцамі хадзілі пад Вялікія Лукі, але лучане здолелі абараніць горад.

  • У. Пашута адзначае, што да гэтага часу літоўцы выступалі як саюзнікі палачан (трэба разумець баяр, палітычнай верхавіны Полацка) і, верагодна, паміж імі было нейкае пагадненне. У далейшым, паводле В. Пашуты, літоўцы пачынаюць дзейнічаць самастойна, але ўсё ж з яўнай або маўклівай згоды палачан.[10]

Рыфмаванай хронікай адзначаны паход літоўцаў разам з рускімі з Кукейноса ў зямлю ліваў супраць біскупа Бертольда, войска біскупа было разбіта (загінула 300 «хрысціян»), але звесткі пра гэты паход лічацца сумніўнымі.

1200Правіць

Літоўцы хадзілі на воласць Ловаць, у вярхоўях аднаіменнай ракі, але былі разбіты пагоняй — забіта 80, палон вызвалены. У баі з літоўцамі загінула 15 наўгародцаў.

Ваяводай у Вялікія Лукі прызначаны Няздзіла Пхцыніч.

1201Правіць

Дагавор 1201 года — літоўцы заключылі мір з немцамі ў Рызе.[11]

Літоўцы пайшлі супраць земгалаў, кн. полацкі Уладзімір уварваўся ў Літву, што прымусіла літоўцаў вярнуцца.[11]

1203Правіць

Палачане хадзілі супраць немцаў у Лівонію і адступілі ад Гольма, але кн. герцыкскі Усевалад з літоўцамі парабаваў ваколіцы Рыгі.[11]

1204Правіць

Зіма: Ольгавічы хадзілі на Літву, забіта 1700 літоўцаў.

  • Тым часам да чарнігаўскіх воласцей адносіліся Клецк, Капыль, Слуцк і інш. землі на Палессі. НПЛ, Саф.1, Васкр., Патр., Сімеон., Ермал. паведамляюць пра гэта пад 1203 г., Лаўрэньцеўскі пад 1205 г.

1205Правіць

Паход літоўцаў на Лівонію, дружына біскупа разам з братамі-рыцарамі Ордэна мечаносцаў разбіла літоўскі атрад[12].

  • Першая згадка ўдзелу Ордэна ў ваенных дзеяннях.

1207Правіць

26.12: Літоўцы хадзілі ў Лівонію, былі разбіты каля Ашэрадэна[13].

1209Правіць

Паводле ГВЛ, літоўцы і яцвягі здзейснілі вялікі паход на Валынь, моцна пацярпела Уладзімір-Валынскае княства.

1210Правіць

Паход літоўцаў на Ноўгарадскую зямлю, на зваротным шляху «…угони Литву Новгородцы в Ходыницех и избиша» (в. Ходыні паблізу Ловаці), пагоняй кіравалі браты Мсціславічы (Мсціслаў, Уладзімір, Давыд).

Паход літоўцаў на Рыгу.

1211Правіць

На ўладанні рыжскага біскупа (1212?)

На ўладанні рыжскага біскупа (зіма 1212/1213?)

1212Правіць

Літоўцы хадзілі ў Лівонію, разрабавалі ўладанні бускупскага васала Данііла фон Леневардэна, які не здолеў даць адпору і рабавалі ўладанні біскупа. Ордэнскае войска разбіла літоўцаў пры Леневардэне, знішчылі амаль увесь атрад, загінуў літоўскі князь.[14]

1213Правіць

Зіма 1212/1213: Літоўцы хадзілі ў Лівонію ва ўладанні Ордэна мечаносцаў, паход з цяжкасцю адбіты немцамі.[15]

На Пятроў пост літоўцы із'ездам захапілі Пскоў, відаць пасады, спалілі яго і бесперашкодна адышлі з палонам, бо пскавічы тым часам былі на возеры.

1214Правіць

Літоўцы хадзілі ў Лівонію, але немцы разбілі іх, загінуў літоўскі князь Стэксэ.

1216Правіць

Паводле Я. Длугаша, у яго падзея даецца пад 1206 годам, смаленскія князі Уладзімір Рурыкавіч, Раман Барысавіч і Канстанцін, Мсціслаў, Расціслаў Давыдавічы хадзілі супраць літоўцаў. Рускія крыніцы пра гэта не паведамляюць (гл. пра падзеі пасля смерці полацкага кн. Уладзіміра).

  • «Праз тое, што тым годам літва спусташыла рускія землі, ударылі на яе князі рускія: князь кіеўскі, сын Рурыка Уладзімір, узяўшы з сабой войскі са Смаленска; сын Барыса Раман і сыны Давыда: Канстанцін, Мсціслаў і Расціслаў, і ў вялікай бітве перамаглі літву», — паход размешчаны Длугашам паміж Ліпецкай бітвай (1216) і злачынствам разанскага кн. Глеба (1217), дадаткова датуецца ён і акалічнасцямі біяграфій удзельнікаў. Уладзімір Рурыкавіч стаў смаленскім князем пасля 1212 года, Длугаш назваў кіеўскім, але кіеўскім тым годам стаў яго стрыечны брат Мсціслаў Раманавіч, а Уладзімір пасля яго ў 1223 годзе. Канстанцін Давыдавіч памёр у 1218 годзе.

1217Правіць

На Шалонь. За літоўцамі гналіся, але дагнаць не здолелі.

1219Правіць

Канец 1218-пачатак 1219: Літоўцы ў складзе нямецкага войска біліся з рускімі, які прыйшлі пад Вендэн[16]. Тым часам іншая частка літоўцаў разрабавала частку Пскова[17].

Дагавор 1219 г. — літоўцы папрасілі міру ў валынскіх князёў — канец літоўска-валынскай вайны.

1220Правіць

Літоўцы хадзілі на чарнігаўскія воласці, Мсціслаў Святаславіч пагнаўся за імі з Чарнігава, разбіў і вызваліў палон.

  • Тым часам да чарнігаўскіх валасцей адносіліся Клецк, Капыль, Слуцк і інш. землі на поўдні сучаснай Беларусі.

1222Правіць

Літоўцы разам з рускімі хадзілі супраць немцаў пад Вендэн.

1223Правіць

На Таропец. За літоўцамі гналіся, але дагнаць не здолелі.

1224Правіць

Літоўцы хадзілі на Старую Русу, разбілі рушан, якія выйшлі супраць іх, узялі шмат коней.

1225Правіць

Зіма 1225/1226: Літоўцы (7000) хадзілі на Таржок і адхадзілі праз Таропец і Усвят, былі разбіты — забіта 2000. У гэтай бітве з літоўцамі загінуў таропецкі кн. Давыд Мсціславіч, брат Мсціслава Удатнага. Паводле Суздальскага летапісу, літоўцы небывалай да гэтага колькасцю ваявалі вакол Ноўгарада, Таропца, Смаленска, Полацка і паланілі шмат людзей, кн. Яраслаў Усеваладавіч выступіў з Пераяслаўля супраць літоўцаў, дагнаў і разбіў іх на возеры паблізу Усвята, паланіў літоўскіх князёў і вызваліў палон, пасля гэта ўстанавіўся мір на доўгія гады.[18]

  • У. Пашута заўважыў, што звесткі Суздальскага летапісу гіпербалізаваныя з мэтай ўзвысіць заслугі кн. Яраслава Усеваладавіча, ноўгарадскія крыніцы паведамляюць пра напад літоўцаў толькі на ноўгарадскія воласці (Таржок), а мір насамрэч цягнуўся не доўга.[19]

Паводле Я. Длугаша, у яго падзея даецца пад 1216 годам, кн. Мсціслаў Давыдавіч са смаленцамі разбіў літоўцаў, якія рабавалі ваколіцы Полацка — «Dux Mstislaus Davidovicz cum Smolensium militia celeri cursu in Poloczko adveniens lithuanos incautos offendens, absque numero sternit et occidit»[20] -- "Калі іншае войска літоўскае рабавала горад Полацк і вобласць, князь Мсціслаў Давыдавіч, хутка прыехаўшы з рыцарствам са Смаленска...забіў безлічнае мноства... літвінаў".

  • Тым часам, з 17 студзеня 1222 і 1223 года, Полацк належаў непасрэдна смаленскім князям.

1229Правіць

Студзень: на Ноўгарад (Любна, Марэва, Селігер). Літоўцы разбіты ноўгарадскай пагоняй, палон вызвалены.

1234Правіць

Літоўцы хадзілі на Старую Русу, спачатку захапілі горад, але рушане выбілі іх і біліся ў полі — у баі загінула 4 рушаніна. Літоўцы разрабавалі Спаскі манастыр, забілі 4 манахаў і адхадзілі праз Клін і Таропец. Каля Таропца іх нагнаў кн. Яраслаў з наўгародцамі, літоўцы былі разбіты і разбегліся, палон вызвалены, наўгародцы ўзялі 300 коней. У бітве загінула 10 наўгародцаў.

1236Правіць

Пскавічы (200 вояў) разам з немцамі хадзілі на Літву, але пацярпелі ў бітве на Саўле, толькі 20 пскавічоў ацалела.

1239Правіць

(6747 сакавіцкі год) Яраслаў Усеваладавіч хадзіў супраць літоўцаў да Смаленска, разбіў іх і паланіў літоўскага князя, пасля гэтага пасадзіў на смаленскім стальцы Усевалада і з вялікім палонам вярнуўся ў Пераяслаўль.

Аляксандр Яраславіч пачаў будаўніцтва гарадкоў на Шалоні супраць літоўцаў.

Літоўцы хадзілі на Пскоў і зрабіўшы засаду 25.9 разбілі пагоню пскавічоў на Камені.

1240Правіць

Літоўцы ў складзе нямецкага войска хадзілі на ноўгарадскія воласці, узялі Лугу, захапілі шмат коней і быдла.

1245Правіць

Літоўцы хадзілі на Таржок і Бежыцы. За імі гналіся наваторжцы з кн. Яраславам Уладзіміравічам, але былі разбіты літоўцамі, страцілі коней, некаторыя трапілі ў палон. Потым за літоўцамі пагналіся Явід з цвяранамі і Эрбет з дзмітраўцамі (Явід (Явидъ) і Ербет (Ербетъ, Кербетъ) — літоўцы на службе ў Цверы? (паводле Ермаловіча?)), а таксама зноў Яраслаў з наваторжцамі, нагнаў літоўцаў каля Тарапца і разбіў. Рэшта літоўцаў забегла ў сам Таропец, але наступным днём прыйшоў Аляксандр Яраславіч і выбіў літоўцаў з Таропца, загінула 8 літоўскіх князёў. Ад Таропца Аляксандр Яраславіч пагнаўся за іншай часткай літоўцаў, нагнаў іх каля Жыжаца і знішчыў усіх, у т.л. князёў. Адтуль Аляксандр пайшоў у Віцебск да сына, на зваротным шляху з малай дружынай разбіў яшчэ адзін атрад літоўцаў каля Усвята.

1247Правіць

Літоўцы хадзілі на Пскоў і 3.7 разбілі пскавічоў на Кудзепі.

1248Правіць

Зіма: Літоўцы прайшлі праз Смаленскую зямлю і ўварваліся ў Маскоўскае княства, у бітве з імі на рацэ Протве загінуў маскоўскі кн. Міхаіл Яраславіч, літоўцы, аднак, былі разбіты суздальскімі князямі пад Зубцовым.

  • Паводле Т. Баранаўскаса, гэты паход здзейснілі пасланыя Міндоўгам сваякі — Таўцівіл, Едзівід і Вікінт і менавіта з-за гэтай паразы Міндоўг выгнаў іх з Літвы, да таго ж паслаўшы забойцаў. У кожным разе, выгнаннікі знайшлі прытулак у галіцкага кн. Данііла — пачатак новай літоўска-валынскай вайны.

1253Правіць

Літоўцы хадзілі на наўгародскія воласці і адхадзілі праз Таропец. Каля Таропца іх нагналі наўгародцы з кн. Васілём, літоўцы разбіты, палон вызвалены.

1254Правіць

Вялікі паход галіцкага кн. Данііла супраць літоўцаў — дагавор 1254 года — канец літоўска-валынскай вайны.

1258Правіць

Вясна/лета: Палачане з літоўцамі хадзілі на Смаленск і разарылі Вайшчыну[21].

  • У. Пашута бачыць тут ключовы момант — змену адносін паміж літоўцамі і палачанамі, падначалены стан апошніх, грунтуючыся на тым, што палачане прыйшлі з літоўцамі, а не літоўцы з палачанамі[22]. Паводле Д. М. Аляксандрава і Д. М. Валадзіхіна яшчэ паміж 1239—1252 у Полацку на стальцы зацвердзілася літоўская дынастыя[23].

Восень: Літоўцы хадзілі на Таржок, разбілі наваторжцаў, узялі пасад у Таржку, шмат гараджан забілі і паланілі.

Зіма: Татары ваявалі Літву.

1262Правіць

Паміж Літвою (Міндоўгам) і Ноўгарадам (Аляксандрам Яраславічам) заключаны мір і саюз супраць немцаў.

  • Паводле В. Пашуты, пачатак новага этапу ў наўгародска-літоўскіх адносінах.[22]

Таўцівіл, кн. полацкі, хадзіў з палачанамі і 500 літоўцамі ў дапамогу наўгародцам супраць немцаў.

Зноскі

  1. Баранаускас Т. Вытокі…
  2. Пашуто В. Т. Внешняя политика Древней Руси. — М., 1968. — С. 29—40;
  3. Bieniak J. Panstwo Miecława. Warszawa, 1965. S. 67;
  4. Urbanczyk S., Beniak J. Miecław // SSS: — T. III. S. 247;
  5. Руссоцкий С. Мазовецкая государственность в период феодальной раздробленности (XIII—XVI вв.) // Польша и Русь. С. 157.
  6. Янин В. Л., Зализняк А. А. Новгородские грамоты на бересте (из раскопок 1977—1983 гг.). Комментарии и словоуказатель к берестяным грамотам (из раскопок 1951—1983 гг.). М., 1986. С. 50.
  7. Гайдуков П. Г. Славенский конец средневекового Новгорода. Нутный раскоп. М., 1992. С. 81.
  8. Янин В. Л. Берестяная грамота № 590 // Историческая археология: Традиции и перспективы. — М. — 1998. — С. 387—388.
  9. 9,0 9,1 Баранаўскас Т. Вытокі…
  10. Пашуто В. Образование… С. 50.
  11. 11,0 11,1 11,2 Генрых ХЛ……
  12. HCL. IX, 2.
  13. HCL. XI, 5.
  14. HCL. XVII, 5.
  15. HCL. XVII, 6.
  16. НПЛ (ПСРЛ 1, III, 37)
  17. Генрых…
  18. ПСРЛ, т.1., в.2., стб. 447—448
  19. Пашуто В. Образование… С. 44.
  20. Długossi J. Historiae Poloniae. — Cracoviae, 1873, P. 181.
  21. Воскресенская летопись, ПСРЛ, т. 29, С. 313.
  22. 22,0 22,1 Пашуто В. Образование… С. 51.
  23. Александрова Д. Н., Володихина Д. М. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII—XVI веках…

ЛітаратураПравіць

  • Baranauskas T. Lietuvos valstybės ištakos. — Vilnius: «Vaga», 2000, 317 p.
  • Kiaupa Z., Kiaupienė J., Kuncevičius A. Lietuvos istorija iki 1795 metų. — Vilnius, 1995.
  • Leonavičiūtė I. Kariauna Lietuvoje formuojantis valstybei: magistrinis darbas / darbo vadovas E. Gudavičius. — Vilnius, 1998. (пералік паходаў 1162—1350 г., не дастаткова поўны і дакладны)
  • Paszkiewicz H. Regesta Lithuaniae. — Varsoviae, 1930. — T. 1.
  • Paszkiewicz H. Jagiellonowie a Moskwa. — T. 1. (пералік не дастаткова поўны і дакладны)