Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, або Ліцэй БДУ — установа адукацыі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, лаўрэат прэміі Ураду Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2004 годзе. Забяспечвае профільнае навучанне ў 10-11 класах, рыхтуе да паступлення ў ВНУ.

Ліцэй БДУ
Дэвіз Summa Cum Laude
Заснаваны 1990
Дырэктар Таццяна Паўлаўна Мамчыц
Тып Ліцэй
Адрас Мінск, вул. Ульянаўская, 8
Сайт lyceum.by

Гісторыя правіць

Заснаваны згодна з пастановай Савета Міністраў БССР ад 18 ліпеня 1989 года «Аб арганізацыі пры БДУ імя Леніна Мінскай сярэдняй спецыялізаванай школы». Першыя заняткі адбыліся 10 студзеня 1990 года ў СШ № 189. У 1991 годзе Мінскай сярэдняй спецыялізаванай школе быў вылучаны асобны будынак на вуліцы Маякоўскага, 96. Паводле загаду Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 172 ад 8 чэрвеня 1993 года школа рэарганізаваная ў Ліцэй пры БДУ. У 1994 годзе Ліцэй БДУ атрымаў статус рэспубліканскага ліцэя. У 1996 годзе Ліцэй быў рэарганізаваны ў структурнае падраздзяленне БДУ, а 29 чэрвеня 1999 года рашэннем Мінгарвыканкама была зарэгістравана вучэбна-адукацыйная ўстанова «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта». Ліцэю быў вылучаны былы Дом настаўніка на Ульянаўскай, 8, дзе з 1 верасня 2001 года пачаліся заняткі.

Удзел ліцэістаў у алімпіядах правіць

Удзел ліцэістаў у рэспубліканскіх алімпіядах[1]
Прадмет Беларуская мова Руская мова Англійская мова Матэматыка Інфарматыка Фізіка Хімія Біялогія Астраномія Гісторыя Геаграфія Грамадазнаўства Усяго
1991 1 - 1 3 1 3 - - - - - - 9
1992 4 1 - 5 1 6 2 - - - 1 - 20
1993 1 2 - 9 5 3 3 - - - - - 23
1994 1 - - 10 7 8 4 1 - - - - 31
1995 2 - - 6 7 3 5 2 - - - - 25
1996 2 1 - 8 5 3 4 4 - - - - 27
1997 4 3 - 9 5 4 7 4 - - - - 36
1998 2 4 - 12 1 5 9 4 - 3 - - 40
1999 3 6 1 12 15 10 11 6 - 6 - - 60
2000 4 5 - 9 3 8 12 9 - 12 1 - 63
2001 5 7 - 12 3 7 8 8 - 17 2 - 69
2002 5 6 - 15 2 9 8 5 2 7 1 - 60
2003 4 5 - 20 5 10 11 7 - 9 1 - 72
2004 6 4 - 16 4 11 12 11 - 13 4 - 81
2005 7 4 - 10 5 14 12 14 - 9 4 6 85
2006 7 3 - 10 10 9 12 11 2 9 1 4 78
2007 8 5 1 10 7 10 11 9 3 6 - 8 78
2008 7 8 - 10 8 9 12 9 1 3 - 8 75
2009 7 8 - 11 10 9 12 8 2 2 - 5 74
2010 5 1 1 11 9 8 6 7 2 5 - 3 58
2011 3 2 2 16 7 10 6 8 2 4 1 4 65
2012 6 3 1 19 9 15 6 11 4 - - 3 77
2013 8 1 - 21 10 14 7 11 1 5 - 4 82
2014 7 2 2 15 10 12 10 13 3 5 - 4 83
2015 4 2 3 14 12 9 9 6 3 4 - 3 69
2016 7 3 1 10 11 7 12 6 2 3 - 5 67
2017 3 2 - 11 11 5 12 9 2 4 - 4 63
2018 3 1 - 14 12 8 7 10 2 2 - 4 63
2019 5 1 1 8 12 7 9 5 2 3 - 5 58
2020 3 5 5 5 1 3 1 1 24
Агулам 131 90 14 336 197 236 239 198 33 131 15 70 1690
Удзел ліцэістаў у міжнародных алімпіядах[2]
Прадмет Матэматыка Фізіка Інфарматыка Біялогія Хімія Геаграфія Астраномія Усяго
1992 2 Расія - 1 Германія - - - - 3
1993 1 Турцыя - 1 Аргенціна - - - - 2
1994 3 Ганконг - 3 Швецыя 1 Балгарыя - - - 7
1995 3 Канада - 1 Нідэрланды 2 Тайланд - - - 6
1996 4 Індыя - 2 Венгрыя 2 Украіна 2 Расія - - 10
1997 3 Аргенціна 1 Канада - 2 Туркменістан - - - 6
1998 2 Тайвань 1 Ісландыя - 2 Германія 2 Аўстралія - - 7
1999 4 Румынія 3 Італія - 1 Швецыя 3 Тайланд - - 11
2000 2 Паўднёвая Карэя - 1 Кітай 2 Турцыя 3 Данія - - 8
2001 3 ЗША 1 Турцыя - 2 Бельгія 3 Індыя - - 9
2002 4 Вялікабрытанія 4 Інданезія 1 Паўднёвая Карэя 1 Латвія 3 Нідэрланды 1 ПАР - 14
2003 3 Японія 1 Тайвань 1 ЗША - 3 Грэцыя - - 8
2004 3 Грэцыя 2 Паўднёвая Карэя - 1 Аўстралія 2 Германія - - 8
2005 2 Мексіка 1 Іспанія - 4 Кітай - - - 7
2006 3 Славакія - - 2 Аргенціна 1 Паўднёвая Карэя - - 6
2007 - 3 Іран 1 Харватыя 1 Канада 1 Расія - 3 Тайланд 9
2008 - 1 В’етнам - 2 Індыя 1 Венгрыя - - 4
2009 1 Германія 2 Мексіка 2 Балгарыя 2 Японія 2 Вялікабрытанія - 1 Іран 10
2010 2 Казахстан 1 Харватыя 1 Канада 1 Паўднёвая Карэя - - 2 Кітай 7
Агулам 43 24 15 28 27 1 6 141

Пазанавучальная дзейнасць правіць

У Ліцэі БДУ вялікая ўвага надаецца фізічнаму выхаванню моладзі, штогод ладзяцца шматлікія спартыўныя мерапрыемствы. Апроч таго, пры ліцэі дзейнічае клуб «Дэбаты», навучэнцамі былі створаны каманды па «Што? Дзе? Калі?», якія дабіліся вялікіх поспехаў у шматлікіх турнірах. Вучні ліцэю прымалі ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных Турнірах Юных Фізікаў, дзе займалі прызавыя месцы. На базе Ліцэя ў 1996 годзе быў створаны танцавальны ансамбль «Глорыя». Выдаюцца газеты «Новая Лига» (найлепшае школьнае выданне ў 2004 годзе), «Рукі», «View».

Дырэктары Ліцэя БДУ правіць

Настаўнікі Ліцэя БДУ правіць

Вядомыя выпускнікі правіць

Гімн правіць

З 2002 года ў Ліцэя ёсць гімн, напісаны адным з выпускнікоў.

Ты квітней жа, наш Ліцэй,
У ведах і навуцы,
Каб даведаўся ўвесь свет,
Што мы — беларусы,
Што такое Беларусь
І чаму ёй ганаруся!
Vivat педагогам!
Vivat ліцэістам!

Мы тут разам сабраліся,
Каб жыццю вучыцца,
Каб краіну аднавіці,
Поспехаў дабіцца.
Маем усё мы ў руках:
Сонейка і поўню.
Нам яны асветляць шлях
Да вяршыняў зорных.

Першымі заўсёды быць!
Лепшымі на свеце!
І каб памяць захаваць
Аб Ліцэя дзецях.
І каб кожны беларус
Ганарыўся намі.
Vivat professores!
Vivat Alma Mater!

Наш Ліцэй яднае нас
Назаўжды з табою.
Адчуваю: прыйдзе час
І жыццё такое -
Будзе ведаць цэлы свет,
Што мы з Беларусі!
Vivat педагогам!
Vivat ліцэістам![3]

Крыніцы правіць

  1. Лицей БГУ | Республиканские олимпиады. Сайт Ліцэя БДУ.
  2. Лицей БГУ | Международные олимпиады. Сайт Ліцэя БДУ.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Сайт Ліцэя БДУ. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 2 студзеня 2012.

Спасылкі правіць