Лішкява

вёска ў Варэнскім раёне Літвы
(Пасля перасылкі з Лішкаў)

Лішкява (літ.: Liškiava), традыцыйная беларуская назва — Лішкаў[1][2], або Лішкава  — вёска ў Літве, на левым беразе ракі Нёман. Уваходзіць у склад Мерацкай сянюніі Варэнскага раёна Алітускага павета. Насельніцтва 65 чал. (2001). Знаходзіцца за 9 км ад Друскінінкая.

Вёска
Лішкява
літ.: Liškiava
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1044
Вышыня цэнтра
110 м
Тып клімату
Насельніцтва
  • 37 чал. (2005)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Лішкява на карце Літвы
Лішкява (Літва)
Лішкява

Гісторыя

правіць

У канцы XIV стагоддзя вялікі князь Вітаўт распачаў тут будову мураванага замка. Аднак пасля Грунвальдскай бітвы (1410) Лішкаў страціў сваё абарончае значэнне і замак застаўся недабудаваным. Гістарычна мясцовасць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета[1] Троцкага ваяводства.

Першая царква ў Лішкаве з канца XVI стагоддзя да 1624 года была пратэстанцкай. У 1694 годзе войскі Уладзіслаў Юрый Касілаў з жонкай Крысцінай (з Гібеляў) заснавалі ў вёсцы кляштар дамініканцаў. У 17041741 гадах пры кляштары збудавалі мураваны касцёл Найсв. Тройцы[1].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лішкаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце. У 1796 расійскія ўлады скасавалі дамініканскі кляштар, касцёл працягваў дзейнічаць як парафіяльны.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лішкаў апынуўся ў складзе Літвы.

Насельніцтва

правіць

Турыстычная інфармацыя

правіць

Славутасці

правіць
  • Замчышча
  • Касцёл Найсв. Тройцы і кляштар дамініканцаў (1704—1741)
  • Могілкі хрысціянскія

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. а б в ЭнцВКЛ 2005.
  2. Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. — 307 с.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць