Адкрыць галоўнае меню

Лія Мацееўна Салавей

беларускі фалькларыст

Лія Мацееўна Салавей (нар. 1 верасня 1934, в. Навасёлкі Жаснянскай гміны Пастаўскага павета Польшчы, цяпер Мядзельскі раён Беларусі) — беларуская фалькларыстка. Кандыдат філалагічных навук (1974)

Лія Мацееўна Салавей
Дата нараджэння 1 верасня 1934(1934-09-01) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці фалькларыст
Месца працы
Альма-матар

Жыццё і дзейнасцьПравіць

Нарадзілася ў сялянскай сям'і. Бацька — Мацей Піліпавіч Скурко, маці — Надзея Восіпаўна з Чарняўскіх. Сям'я жыла на хутары. Скончыла педагагічнае вучылішча, затым бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, захаплялася спортам. Працавала ў аддзеле старых кніг Брэсцкай абласной бібліятэкі, дзе тым часам разгарнуў асветніцкую дзейнасць Уладзімір Калеснік. Семінары У. Калесніка, вандроўкі па Заходнім Палессі абудзілі цікавасць Ліі да беларускай культурнай спадчыны.

У 1968 годзе паступіла ў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Тэмай уступнага рэферата былі фальклорныя матывы ў творчасці М. Танка. Тэма кандыдацкай дысертацыі (1974) — беларускія народныя балады. У дысертацыі з розных крыніц — архіўных, апублікаваных, экспедыцыйных — Л. Салавей разабрала гэты не вывучаны да таго часу матэрыял, сабрала і сістэматызавала сотні балад побытавага і міфалагічнага зместу, якія склалі 2 тамы «Беларускай народнай творчасці» (1977—1978). Дысертацыя стала асновай капітальнай манаграфіі «Беларуская народная балада» (1978). Наступнай працай была падрыхтоўка матэрыялаў і ўступны артыкул да тома «Валачобныя песні» (1980). Пазней Л. Салавей даследавала яшчэ адзін фальклорны жанр — абрадавае ігрышча пад назвай «Жаніцьба Цярэшкі», адпаведны том «Беларускай народнай творчасці» падрыхтаваны ёю ў сааўтарстве з музыказнаўцам І. Назінай (1993). Таксама зрабіла значны ўклад у вывучэнне вербальнай магіі беларусаў. Плённа супрацоўнічае з выданнямі «Беларускага кнігазбору».

Падчас навуковых экспедыцый, разам з фальклорнымі запісамі Л. Салавей сабрала выдатную калекцыю беларускага народнага ткацтва — ручнікоў, абрусаў, посцілак — асновай якой была рукатворная спадчына яе маці.

Л. Салавей аўтар нарысаў пра духоўную спадчыну беларусаў у шэрагу кніг з серыі «Памяць» (Мядзельскі, Нясвіжскі, Верхнядзвінскі раёны) і шматлікіх артыкулаў. Таксама Л. Салавей сярод аўтараў кнігі «Міфалогія. Духоўныя вершы» (2003), энцыклапедычнага слоўніка «Беларуская міфалогія» (2004), кнігі «Замовы» (2009, укладанне У. Васілевіч, Л. Салавей, уступны артыкул Л. Салавей), энцыклапедычнага даведніка «Міфалогія беларусаў» (2011).

Разам з У. Васілевічам Л. Салавей пераклала на беларускую каштоўнае этнаграфічнае даследавання Часлава Пяткевіча «Рэчыцкае Палессе. Этнаграфічныя матэрыялы» (Частка 1. Матэрыяльная культура; 2004), а таксама пераклала з польскай працу Казіміра Машынскага «Усходняе Палессе» (выдадзена ў «Беларускім кнігазборы», 2014).

ПрызнаннеПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. — Т. 14. — Мн., 2002.
  • Беларускі фальклор: энцыклапедыя. В 2 т. Т. 1. — Мн., 2006.