Ліёнскі ўніверсітэт імя братоў Люм’ер

Ліёнскі ўніверсітэт імя братоў Люм’ер (фр.: Université Lumière-Lyon-II) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ліён.

Ліёнскі ўніверсітэт імя братоў Люм’ер
(2-і Ліёнскі ўніверсітэт)
фр.: Université Lumière-Lyon-II
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université Lumière-Lyon-II
Міжнародная назва англ.: Lumière University Lyon 2
Заснаваны 1838
Год рэарганізацыі 1973
Студэнты 27 712[1]
Размяшчэнне Ліён
Сайт univ-lyon2.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт, вядомы таксама як 2-і Ліёнскі ўніверсітэт, спецыялізуецца ў галіне сацыяльна-гуманітарных навук. Ён быў афіцыйна створаны ў 1973 годзе шляхам перагрупоўкі структурных адзінак да гэтага адзінага Ліёнскага ўніверсітэта. З 2007 года ВНУ з’яўляецца часткай супольнасці універсітэтаў і ўстаноў, вядомай як Ліёнскі ўніверсітэт.

Структура правіць

  • Факультэт антрапалогіі, сацыялогіі і паліталогіі
  • Факультэт эканомікі і кіравання
  • Факультэт права
  • Факультэт геаграфіі, гісторыі, мастацтва і турызму
  • Факультэт філалогіі
  • Факультэт літаратуразнаўства і мастацтваў
  • Інстытут камунікацый
  • Інстытут даследаванняў працы
  • Інстытут прафсаюзнага навучання
  • Інстытут псіхалогіі
  • Інстытут прыкладной адукацыі і практыкі навучання
  • Тэхналагічны інстытут

Зноскі

Спасылкі правіць