Лі Мён Бак (19 снежня 1941, Осака, Японія) — 10-ты прэзідэнт Паўднёвай Карэі. Перад абраннем займаў пасаду мэра Сеула. Член партыі Ханара. Знаходзіўся на чале ўлады з 2008 па 2013 год.

Лі Мён Бак
кар.: 이명박
10-ы Прэзідэнт Рэспублікі Карэя
25 лютага 2008 — 24 лютага 2013
Папярэднік Но Му Хён
Пераемнік Пак Кын Хэ
мэр Сеула[d]
1 ліпеня 2002 — 30 чэрвеня 2006
дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Карэя[d]
30 мая 1996 — 21 лютага 1998
Нараджэнне 19 снежня 1941(1941-12-19)[1][2] (82 гады)
Імя пры нараджэнні яп.: 月山 明博[3]
Бацька Lee Chung-u[d]
Жонка Кім Юн Ок
Дзеці Лі Су Ён[d], Lee Seung-yeon[d][4] і Lee Si-hyeong[d][5]
Веравызнанне прэсвітэрыянства і пратэстанцтва
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Ордэн Залатога арла ордэн Серафімаў ордэн Слана кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Grand Order of Mugunghwa ордэн Заіда
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачатак жыцця і адукацыя

правіць

У сваёй аўтабіяграфіі «Няма такой рэчы, як міф» Мён Бак сцвярджае, што нарадзіўся ён у карэйскім у той час раёне Накакавачы-гун прэфектуры Осака, Японія (цяпер Хіраноку, горад Осака). Яго японскае імя па пасведчанні аб нараджэнні — Сыкіяма Акіхіра.

У той час яго бацька Лі Чхын У (이 층우) працаваў батраком на японскай жывёлагадоўчай ферме. Яго маці Чхэ Тхэ Уон (채 태원), прэсвітэрыянка, была хатняй гаспадыняй. У Мён Бака тры браты і тры сястры, ён нарадзіўся пятым з сямі дзяцей. Пасля Другой сусветнай вайны, у 1945 годзе сям’я вярнулася ў родны горад бацькі Похан (Кёнсанбук-до, Паўднёвая Карэя). Падчас Карэйскай вайны сям’я Лі жыла ў галечы, хаця ў Японіі бацька зарабляў досыць, каб адсылаць частку грошай дадому, а таксама запрасіць з Карэі сваіх пляменнікаў для навучання. Цяпер Мён Баку давялося, як і многім іншым дзецям, гандляваць запалкамі і рысавымі роламі ля ваенных баз.

У 1950-х гг. сярэдняя адукацыя была прывілеем. Старэйшы брат быў надзеяй сям’і, таму ў Мён Бака не было бы магчымасці працягваць навучанне, калі б не яго настаўнік, які дапамог яму атрымаць стыпендыю ў Вышэйшую Гандлёвую школу Донджы ў Похане. Там былі начныя заняткі, што дазваляла ўдзень працаваць.

Праз год пасля заканчэння школы Мён-бак паступіў у Карэйскі ўніверсітэт. У сваёй аўтабіяграфіі ён успамінае, як цяжка прыходзілася працаваць, каб жыць і вучыцца ў Сеуле.

Крымінальны пераслед

правіць

У красавіку 2018 года пракуратура Рэспублікі Карэя абвінаваціла 76-гадовага экс-прэзідэнта ў хабарніцтве, прысваенні сродкаў, злоўжыванні ўладай і запрасіла для яго 20 гадоў калоніі. Былы прэзідэнт не прысутнічаў на слуханні ў знак пратэсту супраць прамога тэлевяшчання са слухання. Лі Мён Бак, стаў чацвёртым паўднёвакарэйскім экс-прэзідэнтам — фігурантам крымінальнай справы.

У кастрычніку 2018 суд горада Сеул прыгаварыў былога прэзідэнта Рэспублікі Карэя Лі Мён Бака па абвінавачванні ў карупцыі і злоўжыванні ўладай да 15 гадоў турмы і штрафу ў памеры 13 млрд карэйскіх вон[6].

Зноскі

  1. Lee Myung Bak // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lee Myung-bak // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.pressian.com/pages/articles/37519?no=37519
  4. https://www.docdocdoc.co.kr/news/articleView.html?idxno=59828
  5. https://www.hani.co.kr/arti/economy/economy_general/837860.html
  6. blr.belta.by

Спасылкі

правіць