Лі Сунджа (кар.: 이순자; нар. 24 сакавіка 1939, Чанчунь, Маньчжоу-Го, Японская імперыя) — першая лэдзі Паўднёвай Карэі (1 верасня 1980 — 24 лютага 1988).

Лі Сунджа
кар.: 이순자
першая лэдзі Паўднёвай Карэі[d]
1 верасня 1980 — 24 лютага 1988
Папярэднік Хон Гі[d]
Пераемнік Кім Ок Сук[d]
Нараджэнне 24 сакавіка 1939(1939-03-24) (85 гадоў)
Бацька Лі Гю Дон[d]
Муж Чон Ду Хван
Дзеці Чон Джэгук[d], Чон Джэён[d] і Чон Джэман[d]
Адукацыя
Узнагароды
Order of Chula Chom Klao Order of the Crown of the Realm Grand Order of Mugunghwa
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Пасля здабыцця Карэяй незалежнасці ад японскага валадарства ў 1945 годзе з сям’ёй вярнулася на Карэйскі паўвостраў. Яе бацька быў афіцэрам паўднёвакарэйскай арміі і ўдзельнічаў у Карэйскай вайне.

У 1957 годзе вывучала медыцыну ў жаночым універсітэце Іхва, але адмовілася ад сваёй мары стаць урачом і ў 1958 годзе выйшла замуж за афіцэра Чон Ду Хвана, які стаў у 1980 годзе Прэзідэнтам Паўднёвай Карэі.

Пазней скончыла Універсітэт Ёнсэ.

Суправаджала мужа на ўсіх публічных мерапрыемствах. Праяўляла вялікую цікавасць да пытанняў адукацыі і ўнесла істотны ўклад у развіццё дашкольнай адукацыі і дзіцячай кардыяхірургіі.

У 1980-х гадах, калі ў Паўднёвай Карэі пачаўся пераход з чорна-белага на каляровае тэлебачанне, першая лэдзі, якая апраналася ў пышныя касцюмы і традыцыйныя сукенкі, выклікала ў карэйцаў гонар за краіну. Пазней, калі Чон Ду Хван быў ва ўладзе, экстравагантныя паводзіны Лі Сунджа сталі сацыяльнай праблемай і падвергліся крытыцы з боку паўднёвакарэйскага грамадства.

Пасля адстаўкі з пасады прэзідэнта мужа Чон Ду Хвана сям’я апынулася ў няміласці. Іх падазравалі ў карупцыі. 23 лістапада 1988 года разам з мужам была вымушана пасяліцца ў будыйскім манастыры Пэктамса, дзе правяла два гады. У маі 2006 года Лі была выкліканая ў Цэнтральнае следчае ўпраўленне Паўднёвай Карэі па падазрэнні ў валоданні незаконнымі зберажэннямі на суму каля 13 мільярдаў вон. Пры гэтым сям’і ўсё яшчэ трэба будзе выплаціць гіганцкую суму ў $ 370 млн, скрадзеную Чон Ду Хванам у свой час з бюджэту краіны. Сям’я Лі і Чона да гэтага часу выплачвае гэты доўг.

Зноскі

Спасылкі

правіць