Лі Хі Хо (кар.: 이희호; 21 верасня 1922, Сеул — 10 чэрвеня 2019, Сеул) — паўднёвакарэйская палітык, змагарка за правы жанчын і забеспячэнне міру. Першая лэдзі Паўднёвай Карэі (1998—2003).

Лі Хі Хо
кар.: 이희호
першая лэдзі Паўднёвай Карэі[d]
25 лютага 1998 — 24 лютага 2003
Папярэднік Сон Мюн Сун[d]
Пераемнік Квон Ян Сук
Нараджэнне 21 верасня 1922(1922-09-21)
Смерць 10 чэрвеня 2019(2019-06-10) (96 гадоў)
Месца пахавання
Муж Кім Тэ Джун
Дзеці Кім Хон Голь[d]
Веравызнанне метадызм[d]
Адукацыя
Дзейнасць палітык, пацыфіст
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Сеуле падчас японскай акупацыі Карэі  (руск.). З 1942 года вучылася на факультэце гуманітарных навук і мастацтваў каледжа Іхва (цяпер Жаночы універсітэт Іхва), але з-за палітыкі японскіх улад вучобу перапыніла. У 1946 годзе стала вывучаць англійскую філалогію ў Педагагічным каледжы Сеўльскага ўніверсітэта. Атрымала ступень бакалаўра.

З 1962 года да 2009 года была замужам за 8-м прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Кім Дэ Джунам. У сям’і нарадзіўся адзін сын; акрамя таго, Лі Хі Хо была мачахай для дваіх сыноў Кіма ад першага шлюбу.

Адна з першых феміністак Паўднёвай Карэі. На працягу ўсяго свайго жыцця актыўна выступала за пашырэнне правоў і магчымасцей жанчын і выкараненне гендэрнай дыскрымінацыі. Падчас аўтарытарных рэжымаў разам з Кім Дэ Чжунам удзельнічала ў прадэмакратычных рухах, пазней — працавала над паляпшэннем міжкарэйскіх адносін  (руск.). Узначальвала цэнтр міру Кім Дэ Чжуна, які быў заснаваны яе мужам для садзейнічання міру і канструктыўным міжкарэйскім адносінам, а таксама для барацьбы з беднасцю. Суправаджала мужа на Міжкарэйскі саміт (2000)  (руск.).

Лі памерла ва ўзросце 96 гадоў ад раку печані  (руск.) 10 чэрвеня 2019 года ў Сеуле.

Пахавана на Сеўльскіх нацыянальным могілках.

Зноскі

Спасылкі правіць