Людміла Іванаўна Рабушка

артыстка балета
(Пасля перасылкі з Л. І. Рабушка)

Людміла Іванаўна Рабушка (нар. 15 чэрвеня 1951, Мінск) — беларуская артыстка балета, тэатразнаўца. Заслужаная артыстка БССР (1982).

Людміла Іванаўна Рабушка
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1951(1951-06-15) (72 гады)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія балерына, тэатразнавец
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

У 1969 годзе скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча, у 1977 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

З 1969 года ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі, з 1970 года — у Беларускім дзяржаўным музычным тэатры (вядучая салістка балета, з 1990 года — загадчык літаратурнай часткі).

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1979 года.

Творчасць правіць

Стварыла на сцэне разнапланавыя харэаграфічныя вобразы, адзначаныя высокім выканаўчым майстэрствам і акцёрскай выразнасцю. У рэпертуары класічныя і характарныя партыі: Аўрора і танец Фіялкі ў класічных дывертысментах («Халопка» М. Стрэльнікава, «Фіялка Манмартра» І. Кальмана), вальс і полька («Пяе Жаваранак» Ю. Семянякі), румба («Пацалунак Чаніты» Ю. Мілюціна), адажыо (мюзікл «Сірано» С. Пажлакова), Паненка («Паненка і хуліган» на музыку Дз. Шастаковіча), Ева, вальс («Ноч у Венецыі», «Лятучая мыш» І. Штрауса), усходні танец («Фраскіта» Ф. Легара), Марго («Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані), Балерына («Стойкі алавяны салдацік» С. Баневіча) і інш.

Аўтар артыкулаў пра тэатральнае мастацтва Беларусі, у т.л. пра Беларускі музычны тэатр.

Літаратура правіць