Ляонас Сямёнавіч Аранаўскас
(Пасля перасылкі з Л. Аранаўскас)
Ляонас Сямёнавіч Арана́ўскас (літ.: Leonas Aranauskas; 12 снежня 1921, Каўнас — 25 лютага 2015, Масква) — расійскі архітэктар літоўскага паходжання.
Ляонас Сямёнавіч Аранаўскас | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 снежня 1921[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 2015[1] (93 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут (1949). Працаваў у Мінску, а з 1956 года ў Маскве ў інстытуце «Маспраект-2».
Аўтар жылых дамоў у Мінску і Маскве (у тым ліку ў раёне Новыя Чаромушкі, 1958), выставачнага будынка на Чырвонай Прэсні (1973). Разам з Барысам Тхорам праектаваў спартыўны комплекс «Алімпійскі» (1980), за стварэнне якога ўдастоены Ленінскай прэміі (1982).
Пахаваны на Данілаўскіх могілках[2].
Зноскі
- ↑ а б Leonas Aranauskas // https://www.vle.lt/straipsnis/leonas-aranauskas/
- ↑ Аранаўскас . www.moscow-tombs.ru. Праверана 22 красавіка 2020.