Людміла Мікалаеўна Ганчарова
Людміла Мікалаеўна Ганчарова (19 студзеня 1950, Мінск) — беларускі мастак тэатра.
Людміла Мікалаеўна Ганчарова | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 студзеня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | сцэнограф |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1973 годзе. У 1973—1980 гадах мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1983 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы Беларусі (з 1989 мастак-пастаноўшчык).
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 2003 года.
Творчасць
правіцьВысокая культура малюнка, сакавітасць і гарманічная прыгажосць каларыту вызначаюць створаныя ёю эскізы касцюмаў да оперы «Кавалер руж » Р. Штрауса (1989), «Пікавая дама» П. Чайкоўскага (1993), балета «Карсар » А. Адана (1991), афармленне опер «Мадалена » С. Пракоф’ева (1989), «Рыгалета» Дж. Вердзі (1994), «Кармэн» Ж. Бізэ (1995), «Князь Ігар» А. Барадзіна (1996), фантазіі «Шэкспір і Вердзі» (1992). Па яе эскізах створаны таксама касцюмы да спектакляў «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча (1992) у Беларускім тэатры імя Я. Коласа, «Ідылія» Дуніна-Марцінкевіча (1993) у Беларускім тэатры імя Я. Купалы і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- В. М. Ляўко. Ганчарова Людміла Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).