Леанід Канстанцінавіч Захлеўны

беларускі кампазітар
(Пасля перасылкі з Л. Захлеўны)

Леані́д Канстанці́навіч Захле́ўны (нар. 16 студзеня 1947, Гродна) — беларускі кампазітар.

Леанід Канстанцінавіч Захлеўны
Дата нараджэння 16 студзеня 1947(1947-01-16) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Прэміі
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР Народны артыст Беларусі

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова (1972) і асістэнтуру-стажыроўку пад кіраўніцтвам прафесара Я. А. Глебава (1976). Член СК Беларусі (1974).

З 1976 года выкладчык Мінскага музычнага вучылішча, у 1978—1989 гадах музычны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм», з 1990 года мастацкі кіраўнік ансамбля народнай музыкі «Бяседа» Белтэлерадыёкампаніі.

Творчасць правіць

Яго творчасці ўласцівы дэмакратычнасць музычнай мовы, яркі меладызм, спалучэнне нацыянальнай характэрнасці і сучасных сродкаў музычнай выразнасці. Сярод твораў: кантаты «Вянок» (1972), «Муха-цакатуха» паводле К. Чукоўскага (1976); 2 сімфоніі (1971, 1975), сімфанічныя варыяцыі «З беларускага эпасу» (1970); камерна-інструментальныя творы; рамансы і вакальныя цыклы на вершы М. Багдановіча, У. Карызны, К. Буйло (1972—1977); песенны цыкл «Памяць» (1980), зборнік песень для дзяцей «Вераснёвы вальс» (1994); харавыя цыклы «Дзесяць апрацовак беларускіх народных песень» (1977), «Песні дзявочага кахання» (1979, словы У. Карызны), «Песні беларускага Паазер’я» (1988, словы народныя); песні; музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў. Напісаў музыку для мультыплікацыйнага фільма «Прыгоды Несцеркі».

Узнагароды і прэміі правіць

Літаратура правіць