Ларыса Канстанцінаўна Алексютовіч

(Пасля перасылкі з Л. К. Алексютовіч)

Ларыса Канстанцінаўна Алексютовіч (20 студзеня 1913, Мінск — 2003) — беларуская танцоўшчыца, балетмайстар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1995). Дачка К. А. Алексютовіча.

Ларыса Канстанцінаўна Алексютовіч
руск.: Лариса Константиновна Алексютович
Дата нараджэння 20 студзеня 1913(1913-01-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 2003
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Канстанцін Андрэевіч Алексютовіч
Адукацыя
Прафесія танцоўшчыца, балетмайстар
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Вучылася ў балетнай студыі пры БДТ-1 (1921—1928), адначасова працавала ў балетнай групе тэатра. З 1928 года артыстка Беларускага аб'яднання музычных эстрадных і цыркавых работнікаў, у 1938-41 — Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі. У 1950-73 гг. балетмайстар ансамбля танца БДУ, выкладчык Беларускага харэаграфічнага вучылішча. Ставіла шэраг сцэнічных танцаў на традыцыйнай аснове («Ручнікі», «Вязанка», «Кола» і інш.). Аўтар вучэбнага дапаможніка «Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні» (1978), кнігі пра бацьку «Балетмайстар Канстанцін Алексютовіч. Жыццё і творчы шлях» (1984).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).