Лявон Антонавіч Луцкевіч

(Пасля перасылкі з Л. Луцкевіч)

Лявон Антонавіч Луцкевіч (13 сакавіка 1922, Вільня — 28 ліпеня 1997, Вільня) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог, мемуарыст[2].

Лявон Антонавіч Луцкевіч
Дата нараджэння 17 сакавіка 1922(1922-03-17) ці 1922[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1997(1997-07-28) ці 1997[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Антон Луцкевіч
Маці Зоф’я Абрамовіч[d]
Жонка Галіна Антонаўна Войцік
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, мемуарыст, пісьменнік
Альма-матар
Партыя

Біяграфічныя звесткі

правіць

Сын прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча, брат Юркі Луцкевіча. Скончыў Віленскую беларускую гімназію.

У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Радашковічах і Баранавічах, прымаў удзел у нацыянальным падполлі. Далучыўся да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1944 годзе ўступіў у Беларускую краёвую абарону. Далучыўся да беларускага дэсантнага батальёну Дальвіц.[3]

У 1993—1995 гадах рэгулярна пісаў пра гісторыю беларусаў Вільні для газетнай старонкі «Беларус Віленшчыны».

Арыштаваны савецкай дзяржбяспекай у Польшчы ў канцы 1945 года. У 1946 годзе асуджаны ў Мінску на судовым працэсе над кіраўніцтвам Беларускай незалежніцкай партыі. Пасля вызвалення жыў у Вільні. У 1988 годзе стварыў віленскае беларускае культурнае таварыства. З канца 1980-х гадоў актыўна падтрымліваў беларускі адраджэнскі рух[2].

Памёр 28 ліпеня 1997 года ў Вільні.

Бібліяграфія

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Ёрш С. Вяртанне БНП: Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі. Мн.; Слонім, 1998; Антысавецкія рухі.