Леанід Міхайлавіч Нерадзюк

(Пасля перасылкі з Л. М. Нерадзюк)

Леанід Міхайлавіч Нерадзюк (28 лістапада 1945, Брэст) — беларускі архітэктар.

Леанід Міхайлавіч Нерадзюк
Дата нараджэння 28 лістапада 1945(1945-11-28) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1971 года працуе архітэктарам, старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў у Белкалгаспраекце[1], начальнікам упраўлення па справах інвестыцый і будаўніцтва Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску[1].

Творчасць правіць

Асноўныя працы: клуб у в. Семежава Капыльскага раёна (1983); у аўтарскім калектыве: серыя жылых дамоў панэльнай і панэльна-драўлянай канструкцыі ў пас. Жамчужны Баранавіцкага раёна, адміністрацыйны будынак са сталовай завода керамзітавага жвіру ў Новалукомлі Чашніцкага раёна (1982)[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны сярэбраным (1985) і бронзавым (1986) медалямі ВДНГ СССР за серыі панэльных дамоў сядзібнага тыпу[1].

Сям’я правіць

Мае сына Аляксандра (нар. 22 чэрвеня 1979) і дачку Алену (у замужжы Якутовіч; нар. 14 сакавіка 1975).

Зноскі

  1. а б в г Неродюк Леонид Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць