Лідзія Міхайлаўна Ражанава

беларуская балерына
(Пасля перасылкі з Л. М. Ражанава)

Лідзія Міхайлаўна Ра́жанава (4 сакавіка 1924, Масква — 2015[1]) — беларуская балерына[2]. Народная артыстка БССР (1955)[3].

Лідзія Міхайлаўна Ражанава
Дата нараджэння 4 сакавіка 1924(1924-03-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 2015
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча  (руск.) ў 1947 годзе балерына Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У тэатры танцавала да 1968 года[3].


Творчасць правіць

Для выканаўчай манеры Ражанавай былі характэрныя высакароднасць стылю класічнага танца, чысціня ліній, лірызм[3].

Выконвала партыі ў нацыянальных і класічных балетах. Сыграла наступныя ролі: Надзейка, Марынка («Князь-возера» і «Палымяныя сэрцы» В. Залатарова), Адэта — Адылія, Аўрора, Нікія, Марыя; Сары («Сцежкаю грому  (руск.)»), Фрыгія[3], Жызэль («Жызэль» А. Адана), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Маша («Шчаўкунчык» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса) і інш.

Удзельнічала ў гастролях за мяжой[3].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць