Любоў Дзмітрыеўна Усава
Любоў Дзмітрыеўна Усава (6 верасня 1921, Іркуцк, Іркуцкая губерня РСФСР — 2 студзеня 2015) — савецкі беларускі архітэктар.
Любоў Дзмітрыеўна Усава | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 верасня 1921 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 2 студзеня 2015 (93 гады) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Дзмітрый Васілевіч Герашчанка |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Мінск |
Архітэктурны стыль | Сталінскі ампір |
Найважнейшыя пабудовы |
Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача Палац піянераў Будынак абкама КПБ Галоўны корпус БПІ Вароты Мінска Сквер Траецкая гара Парк Перамогі |
Горадабудаўнічыя праекты | Водна-зялёны дыяметр Мінска |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Іркуцку 6 верасня 1921 года ў сям’і служачых. У 1930-я гады яе сям’я пераехала ў Маскву, дзе Любоў пасля заканчэння школы паступіла ў Маскоўскі архітэктурны інстытут. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася ў эвакуацыі ў Ташкенце, назад вярнулася толькі ў 1945 годзе. Абараніла ў 1947 з адрозненнем дыпломны праект, пасля чаго была размеркавана на працу ў Мінск ў архітэктурна-планіровачную майстэрню пры Мінгарвыканкаме, дзе працаваў яе муж Васіль Іосіфавіч Герашчанка[1]. З 1953 у Мінгарпраекце, з 1960 года ў інстытуце «Мінскпраект»[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1949 года[3].
Творчасць
правіцьАсноўныя работы ў Мінску: рэканструкцыя Рэспубліканскага Палаца піянераў і школьнікаў (1952), Тэатра юнага гледача (1956), абкам (цяпер тут размяшчаецца Выканаўчы камітэт СНД) па вул. Кірава і гаркам КПБ (1954; усе з А. Воінавым), жылыя дамы на Прывакзальнай плошчы (1952; сумесна з мужам), аднаўленне і рэканструкцыя галоўнага корпуса БПІ (1950, у сааўтарстве з з Л. Рымінскім), інтэрнаты (1955), бібліятэчны і спартыўны карпусы БПІ (1967), Рэспубліканскі Дом юнага тэхніка па вул. Першамайскай (1968)[2]. Выканала шэраг прац па прывязцы і рэканструкцыі школ, дзіцячых садоў, праектавала жылыя дамы для рабочых Мотавелазавода, жылыя кварталы заводаў электрашчытоў і запчастак[1]
Удзельнічала ў стварэнні сквера ля тэатра оперы і балета, парку Перамогі.
Займалася рэканструкцыяй дзіцячага парку імя М. Горкага: набярэжная р. Свіслач, пешаходны мост цераз яе, Дзіцячыя кафэ «Летняе»[3] (1970), «Зімовае»[3] (1975) і інш. (1960—1970). У 1970-я гады ўдзельнічала ў рашэнні праблемы абваднення і воднага добраўпарадкавання Мінска, у прыватнасці сааўтар праектаў дэталёвай планіроўкі водна-зялёнага дыяметра Мінска (паўночна-заходняй і паўднёва-ўсходняй часткі), вадасховішчаў «Крыніца» і «Дразды» з вадаскідамі (1976[3]), ПДП зоны адпачынку «Вяча» (1970—80, у сааўт.), лугапарка на паўднёвым беразе, лесапарку на ўсходнім беразе Заслаўскага вадасховішча, заходняй часткі водна-зялёнага дыяметра ў Мінску (1974—1976)[3]. Выканала рэканструкцыю старажытнага парку ў Пружанах (1978) і інш[2].
Узнагароды
правіцьЗа творчую дзейнасць Любоў Дзмітрыеўна Усава неаднаразова ўзнагароджвалася медалямі[3], граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1954, 1968[3]), ганаровымі граматамі і граматамі інстытута «Мінскпраект», дыпломамі Саюзаў архітэктараў СССР і БССР. У 1989 годзе занесена ў кнігу пашаны інстытута «Мінскпраект»[1].
Сям’я
правіцьУ шлюбе з архітэктарам Васілём Герашчанкам, мае 2 сыноў, Сяргея і Дзмітрыя, і малодшую дачку, таксама архітэктараў[4][5].
Зноскі
- ↑ а б в КАРИАТИДА ГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВА: ЛЮБОВЬ УСОВА
- ↑ а б в Усава Любоў Дзмітрыеўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б в г д е ё Усова Любовь Дмитриевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ К 100-летию со дня рождения архитектора В. И. Геращенко
- ↑ Архитектор Любовь Усова: «Когда иду по улицам города и смотрю на здания, словно общаюсь с друзьями и коллегами» Архівавана 2 лістапада 2017.
Літаратура
правіць- Усава Любоў Дзмітрыеўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Усова Любовь Дмитриевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Любоў Дзмітрыеўна Усава
- КАРИАТИДА ГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВА: ЛЮБОВЬ УСОВА (руск.)
- Любовь Усова: «Я, может быть, немножко счастливее других…» Архівавана 18 кастрычніка 2015. (руск.)
- Минск-Новости: Архитектор Любовь Усова Архівавана 19 кастрычніка 2015. (руск.)
- Людмила Усова: о легенде белорусского зодчества и созданных ею знаковых объектах Минска Архівавана 30 жніўня 2018.
- Усава Любоў Дзмітрыеўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»