Ларыса Філалогаўна Аляксеева

(Пасля перасылкі з Л. Ф. Аляксеева)

Ларыса Філалогаўна Аляксеева (29 кастрычніка 1907, Луцк, Валынская вобласць) — 1998[1]) — беларуская савецкая спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Народная артыстка БССР (1944)[2].

Ларыса Філалогаўна Аляксеева
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1907(1907-10-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 1998(1998)
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыла музычны тэхнікум імя Гнесіных  (руск.) у Маскве (1936). У 1937—1941 і 1944—1946 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У часы вайны, а таксама ў 1946—1948 салістка Вялікага тэатра СССР[2]. Працавала ў Свярдлоўскім і Кіраўскім тэатрах. У 1950—1954 гадах салістка Маскоўскай філармоніі.

Валодала голасам мяккага, прыгожага тэмбру, музычнасцю, сцэнічным абаяннем. Першая выканала партыю Марфачкі («Алеся» Я. Цікоцкага, канцэртнае выкананне, 1944). Стварыла на беларускай сцэне вобразы Марфы («Царская нявеста[ru]» М. Рымскага-Корсакава  (руск.)), Разіны («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Віялеты («Травіята» Д. Вердзі), Мікаэлы («Кармэн» Ж. Бізэ)[2]. У свой канцэртны рэпертуар уключала беларускія народныя песні[2].

Зноскі

  1. http://www.sb.by/post/138554/
  2. а б в г т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Спасылкі правіць

  • Модэль М., [Л. Ф. Алексеева], в сб.: Народныя артысты БССР, Мінск, 1948, с. 22 — 29. Вр. С.