Любоў Фёдараўна Думаноўская

(Пасля перасылкі з Л. Ф. Думаноўская)

Любоў Фёдараўна Думаноўская (28 студзеня 1946, Алма-Ата) — беларускі архітэктар.

Любоў Фёдараўна Думаноўская
Дата нараджэння 28 студзеня 1946(1946-01-28) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1970 г. Працавала старшым архітэктарам у Мінскпраекце, аддзела знешняга афармлення і малых архітэктурных формаў у ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, з 1977 па 1980 г. — архітэктарам-будаўніком у ГДР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты гандлёвага цэнтра ў мікрараёне Чыжоўка, падземнага пешаходнага пераходу па вул. Валгаградскай і Ленінскім праспекце, праект забудовы вуліцы Нямігі, рэканструкцыя атэлье па зав. Ламаносава, 9 і адміністрацыйнага будынка райвыканкама Першамайскага раёна, праект будынка апорна-ўзмацняльнай станцыі (19701974) у Мінску, зала германа-савецкай дружбы, сталовая і інтэрнацыянальнае кафэ ў Лейпцыгу (19771980).

Зноскі

Літаратура правіць