МКС (сістэма адзінак вымярэння)

МКС (MKS сістэма, сістэма Джорджы) — сістэма адзінак вымярэння механічных велічынь, у якой асноўнымі адзінкамі з'яўляюцца метр, кілаграм і секунда. Праз гэтыя тры адзінкі могуць быць выведзены ўсе астатнія адзінкі вымярэння, што выкарыстоўваюцца ў механіцы. Сістэма МКС была прапанаваная італьянскім інжынерам Дж. Джорджы ў 1901 годзе.

МКСА — сістэма адзінак вымярэння, у якой да асноўных адзінак МКС дадазена чацвертая асноўная адзінка вымярэння — ампер.

На аснове МКСА ў 1960 г. была прынятая міжнародная сістэма адзінак (СІ).

Спасылкі правіць