Міжнародны саюз аховы прыроды

(Пасля перасылкі з МСАП)

Міжнародны саюз аховы прыроды (МСАП, фр.: Union internationale pour la conservation de la nature, IUCN) — міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца асвятленнем праблем захавання біяразнастайнасці планеты, прадстаўляе навіны, кангрэсы, якія праходзяць у розных краінах, спісы відаў, якія маюць патрэбу ў асаблівай ахове ў розных рэгіёнах планеты. Арганізацыя мае статус назіральніка пры Генеральнай Асамблеі ААН.

IUCN
фр.: Union internationale pour la conservation de la nature
Тып Міжнародная арганізацыя
Заснаванне кастрычнік 1948, Фантэнбло, Францыя
Размяшчэнне Rue Mauverney 28, 1196 Гланд, Швейцарыя
Ключавыя постаці Mr Valli Moosa
Ms Julia Marton-Lefevre
Галіна Ахова прыроды
Абарот SFr 99,348 (2005)
Колькасць супрацоўнікаў каля 1 100 (ва ўсім свеце)
Дэвіз Working for a just world that values and conserves nature
Даччыныя кампаніі Large Carnivore Initiative for Europe[d]
Сайт www.iucn.org

Арганізацыя заснаваная ў 1948 годзе, яе штаб-кватэра размешчаная ў горадзе Гландэ (Швейцарыя). Саюз аб’ядноўвае 82 дзяржавы, 111 ўрадавых устаноў, больш за 800 няўрадавых арганізацый і каля 10 000 навукоўцаў і экспертаў з 181 краіны свету.

У 1978 годзе ў Ашгабадзе на XIV Генеральнай асамблеі МСАП[1] адобрана і 5 сакавіка 1980[2] года прынята Сусветная стратэгія аховы прыроды — праграма мер, якая абагульняе вопыт краін у шматгадовай дзейнасці па ахове прыроды.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 288. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  2. Экологический энциклопедический словарь / И. И. Дедю; [Предисл. В. Д. Фёдорова]. — Кишинёв: Гл. ред. Молд. сов. энцикл., 1989. — 406 с. : ил.; 24 см. — ISBN 5-88550-006-1 (В пер.) (руск.)

Спасылкі правіць