Міжнародны фанетычны алфавіт

(Пасля перасылкі з МФА)

Міжнародны фанетычны алфавіт — МФА (англ.: International phonetic alphabet — IPA, фр.: Alphabet phonétique international — API) — сістэма фанетычнай транскрыпцыі, адзінай для ўсіх моў свету, створаная на аснове лацінскага алфавіту і кантраляваная Міжнароднай фанетычнай асацыяцыяй. Кожнаму гуку маўлення, незалежна ад мовы, адпавядае знак або камбінацыя знакаў МФА.

Сістэма ў пачатковай форме існуе з 1886, ва ўніфікаванай — з 1888. Вялікія дапаўненні і змяненні МФА былі зробленыя ў 1900, 1932, 1989, а дробныя — у 1993 і 2005. У 1990 былі прынятыя Пашырэнні МФА для апісання дэфектнага маўлення.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
Гл. таксама: МФА
Калі сімвалы стаяць у парах, то правы з іх
пазначае агублены галосны.