Ёхана Марыя Магдалена (Магда) Гебельс (ням. Johanna Maria Magdalena (Magda) Goebbels); (11 лістапада 1901, Берлін — 1 мая 1945, Берлін) — жонка міністра народнай асветы і прапаганды нацысцкай Германіі Ёзэфа Гебельса. Выбітны член НСДАП, блізкая паплечніца Адольфа Гітлера.

Магда Гебельс
ням.: Magda Goebbels
Bundesarchiv Bild 183-R22014, Magda Goebbels.jpg
Імя пры нараджэнні Johanna Maria Magdalena Ritschel
Род дзейнасці палітык, прапагандыст
Дата нараджэння 11 лістапада 1901(1901-11-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 мая 1945(1945-05-01) (43 гады)
Месца смерці
Бацька Richard Friedländer[d]
Муж Паўль Ёзэф Гебельс і Günther Quandt[d]
Дзеці Harald Quandt[d], Helga Susanne Goebbels[d], Hildegard Traudel Goebbels[d], Helmut Christian Goebbels[d], Holdine Kathrin Goebbels[d], Heidrun Elisabeth Goebbels[d] і Hedwig Johanna Goebbels[d]
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Залаты партыйны знак НСДАП
Commons-logo.svg Магда Гебельс на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў 1901 годзе ў Берліне ў незамужняй Аўгусты Берэнд і была зарэгістраваная як Ёхана Марыя Магдалена Берэнд (ням. Johanna Maria Magdalena Behrend). Бацькам Магды быў, хутчэй за ўсё, інжынер Оскар Рытчэль (ням. Oskar Ritschel), хто ажэніцца з Аўгустай неўзабаве пасля нараджэння Магды і ўдачарыў яе. У 1904 годзе яны развяліся.

1 мая ўсім шасцярым дзецям пары Гебельс былі зробленыя ўколы марфіну, пасля чаго кожнаму была ўкладзеная ў рот раздушаная ампула з цыяністым каліем, што пацягнула смерць. Удзельнічала ці сама Магда ў забойстве дзяцей або ж гэта было даручана доктару, гісторыкі сказаць адназначна не могуць. Пасля забойства дзяцей жонкі скончылі жыццё самагубствам.

Старэйшы сын Магды ад першага шлюбу — Харальд Квандт — перажыў вайну.

Зноскі

СпасылкіПравіць