Магматычныя горныя пароды

Магматы́чныя го́рныя паро́ды[1] — горныя пароды, якія ўтварыліся з расплаўленай магмы пры яе зацвярдзенні і крышталізацыі.

Граніт
Базальт

У залежнасці ад умоў зацвярдзення магмы ў нетрах Зямлі або на яе паверхні адрозніваюць інтрузіўныя горныя пароды і эфузіўныя горныя пароды.

Сярод магматычных горных парод пераважаюць сілікаты. Па колькасці крэмнязёму (SiO2) яны падзяляюцца на кіслыя (>65 %, граніты, рыяліты, дацыты), сярэднія (55—65 %, гранітадыярыты, дыярыты, андэзіты), асноўныя (40—55 %, габра, базальты, піраксеніты) і ультраасноўныя (<40 %, дуніты, алівініты, перыдатыты).

Горныя пароды магматычнага паходжання складаюць асноўную частку аб’ёму зямной кары. Яны развіты ў складкавых абласцях, падмурку і чахле платформ, на шчытах, у сучасным акіяне.

З магматычнымі пародамі звязаны карысныя выкапні: медзь, волава, вальфрам, золата, плаціна, тытан, магній, нікель, хром, апатыты і інш. Магматычныя горныя пароды выкарыстоўваюцца як будаўнічы матэрыял (лабрадарыты, туфы і інш.), абразіўны і цеплаізаляцыйны (пемза, перліт), як сыравіна для вылучэння каштоўных кампанентаў.

На тэрыторыі Беларусі прысутнічаюць усе тыпы і групы магматычных горных парод[1].

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Магматы́чныя го́рныя паро́ды // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 177. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
  • Магматические породы // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 5. (руск.)
  • Магматические горные породы // Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 95. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)
  • Коваленко В. И. Магматические горные породы // Горная энциклопедия. / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991.{{ref-ru}
  • Краснощекова Л. А. Атлас основных типов магматических пород: учебное пособие / Л. А. Краснощекова; Томский политехнический университет. – Томск: Изд-во Томского политехнического университета, 2012. – 128 с. — 100 экз. — ISBN 978-5-4387-0108-8.{{ref-ru}

Спасылкі правіць