Магнус Габрыэль Дэлагардзі

Магнус Габрыэль Дэлагардзі (15 кастрычніка 1622, Рэвель — 26 красавіка 1686, замак Венгарн) — шведскі дзяржаўны дзеяч, які ўзначальваў урад Карла XI у 1660-80 гадах. Старэйшы сын Якаба Дэлагардзі і Эбы Брагэ. Фаварыт каралевы Крысціны. Першы ўладальнік памесця Марыедаль.

Магнус Габрыэль Дэлагардзі
шведск.: Magnus Gabriel De la Gardie
Lord High Steward of Sweden[d]
1680 — 1684
Папярэднік Per Brahe the Younger[d]
Marshal of the Realm[d]
1651 — 1653
Папярэднік Åke Axelsson Natt och Dag[d]
Пераемнік Adolph John I, Count Palatine of Kleeburg[d]
Lord High Treasurer of Sweden[d]
1652 — 1660
Папярэднік Gabriel Bengtsson Oxenstierna[d]
Пераемнік Gustaf Bonde[d]
Lord High Chancellor of Sweden[d]
13 лютага 1660 — 10 чэрвеня 1680
Папярэднік Erik Axelsson Oxenstierna[d]
старшыня Апеляцыйнага суда Свеаланда[d]
1680 — 1682
Папярэднік Knut Kurck[d]
Пераемнік Густаў Адольф Дэлагардзі[d]
Нараджэнне 15 кастрычніка 1622(1622-10-15)[1][2][…]
Смерць 26 красавіка 1686(1686-04-26)[2][3][…] (63 гады)
Месца пахавання
Род Дэлагардзі[d]
Бацька Якаб Понтусан Дэлагардзі[2][4][…]
Маці Эба Брагэ[d][4]
Жонка Марыя Еўфрасіння Пфальц-Цвайбрукен-Клеебургская[d][2][5]
Дзеці Катарына Шарлота Дэлагардзі[d][4], Густаў Адольф Дэлагардзі[d] і Magnus Gabriel Graf de la Gardie[d]
Веравызнанне лютэранства
Адукацыя
Дзейнасць палітык, суддзя, землекарыстанне, ваенны
Месца працы
Званне генерал-лейтэнант
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэлагардзі быў адным з найбагацейшых людзей Шведскай дзяржавы. Ён насіў тытулы графа Лескё і рыксмаршала. З 1647 уваходзіў у рыксрад (дзяржаўны савет), генерал-губернатар Ліфляндыі, у 16601680 рыксканцлер. Яго жонкай была Марыя Ефрасіння Пфальцкая, сястра караля Карла X.

Граф Магнус Дэлагардзі і яго жонка Марыя Ефрасіння

У знешняй палітыцы ён быў прыхільнікам саюза з Людовікам XIV і ўцягнуў Швецыю ў войны з усімі суседзямі — Рэчай Паспалітай, Расіяй, Брандэнбургам, Даніяй і Брэменам. Вайна з датчанамі складалася асабліва няўдала, расстройства ваенных спраў прымушала падазраваць фінансавыя злоўжыванні.

У 1680 г. кароль Карл XI адправіў свайго дзядзьку Дэлагардзі ў адстаўку і даручыў правесці праверку яго дзяржаўных мерапрыемстваў. Каб пераадолець фінансавы крызіс, новы саветнік караля Юхан Юленшэрна ініцыяваў рэдукцыю (канфіскацыю дваранскіх латыфундый), ад якой больш за ўсё пацярпела сямейства Дэлагардзі.

Дэлагардзі славіўся сваёй вучонасцю і лістаўвася з многімі еўрапейскімі знакамітасцямі. Дзякуючы яго ініцыятыве і садзейнічанню ўзнікла Калегія старажытнасцей. У 1669 годзе Дэлагардзі перадаў у дар Упсальскаму ўніверсітэту сваю калекцыю рукапісаў, якая ўключае Малодшую Эду і Сярэбраны кодэкс — пераклад Евангеллі на гоцкую мову біскупа Вульфілы.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б в г д е Magnus Gabriel De la Gardie — 1917.
  3. Magnus Gabriel Greve De la Gardie // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).