Магнус I Ладулас
Ма́гнус I Ла́дулас (ён жа Магнус Свірнавы Замо́к) (шведск.: Magnus Ladulås; 1240 —18 снежня 1290) — кароль (конунг) Швецыі з 1275 года, другі сын Ярла Біргера.
Магнус I Ладулас | |
---|---|
шведск.: Magnus | |
Нараджэнне | 1240[1][2][…] |
Смерць |
18 снежня 1290 |
Месца пахавання | |
Род | Фолькунгі |
Бацька | Біргер Ярль |
Маці | Інгеборг Эрыксдоцір |
Жонка | Гэльвіґа Гольштэйнская[5] |
Дзеці | Інгеборг Магнусдоцір[6], Біргер Магнусан, Эрык Магнусан[d], Вальдэмар Магнусан[d][6] і Рыкіса Магнусдоцір[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіць14-15 чэрвеня 1275 года Магнус і яго брат Эрык атрымалі перамогу пры Хове ў лесе Тывідэн (Вестэргётланд) над сваім братам-каралём Вальдэмарам. У кастрычніку таго ж года Магнус быў абраны конунгам Швецыі ў свяшчэннага каменя Морастэн на сенажаці Мора каля Упсалы. 24 мая 1276 года, пасля атрымання дазволу ад царквы адбылася яго каранацыя. Вальдэмар, які працягваў барацьбу супраць Магнуса да 1277 года, у выніку прымірыўся з братам (мір у Лахальме), адрокся ад прастола і атрымаў у валоданне частку Гёталанда. 11 лістапада 1276 года Магнус ажаніўся з Хельвіг, дачкой гальштэйнскага графа. Быў пасроднікам у барацьбе Даніі з Нарвегіяй і Нарвегіі з Любекам; абвясціў земскі мір.
Магнус трымаў свой двор то на востраве Вісінгсё, то на востраве Альснё, на возеры Меларэн, дзе быў пабудаваны каралеўскі замак у гатычным стылі. Менавіта ў гэтай рэзідэнцыі быў створаны так званы Статут Альснё (1280), які замацаваў падзел насельніцтва каралеўства на свабодных (frälse) і несвабодных (ofrälse). Да першых, тых, хто сфарміраваў рыцарства, адносіліся служылыя людзі караля і частка радавой знаці. Яны былі абавязаны несці конную вайсковую службу, з'яўляючыся на ваенныя агляды ў поўным узбраенні і са сваёй вайсковай адзінкай, за што вызваляліся ад нясення рэгулярнага цягла на карысць кароны. Да ofrälse, якія неслі цяглавыя павіннасці, адносіліся бонды, бюргеры і вольныя рудакопы. Мянушка Магнуса (Ladulås — «свірнавы замок»), верагодна, паходзіць ад закона, які вызваляў сялянства ад абавязку забяспечваць харчом знаць і вышэйшае духавенства ў іх вандроўках (павіннасць пастою — гестынг). Гэты закон прывёў да канфлікту Магнуса з мясцовым біскупам Брынальфам Альгатсанам, які быў вымушаны пакінуць сваю біскупскую кафедру і выехаць са Швецыі. Іншая тэорыя паходжання мянушкі звязана з магчымым скажэннем яго другога імя, Ладзіслаус (Уладзіслаў).
Магнус памёр у замку Вісінгсё і пахаваны ў адбудаваным ім францысканскім кляштары (цяпер — царква Рыдархольмена, Стакгольм). Урачыстае пахаванне адбылося ўлетку 1293 года. Раскопкі пачатку XX стагоддзі паказалі, што кароль быў пахаваны ў старой алтарнай частцы. Пры распячатванні грабніцы была выяўлена паталагічная дэфармацыя канечнасцей, выкліканая моцным лёгачным ці сардэчным захворваннем.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Magnus I Ladulas, King of Sweden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Maunu Ladonlukko // Kansallisbiografia / пад рэд. M. Klinge — Suomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Olsson M. KONUNGARNA MAGNUS LADULÅS' OCH KARL KNUTSSONS GRA V AR — 1937. — С. 375. Праверана 15 лістапада 2019.
- ↑ Dags för ny gravöppning i Riddarholmskyrkan — Stockholm City Museum. Праверана 17 лістапада 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
правіць- Андерссон И. История Швеции = Sveriges historia / Перевод с швед. Н. А. Каринцева, под редакцией и с предисловием Я. Я. Зутиса. — М.: Издательство иностранной литературы, 1951. — 409 с.
- Мелин Я., Хеденборг С., Юханссон А. В. История Швеции / Перевод со швед. Н. С. Плевако. — М.: Весь мир, 2002. — 400 с. — (Национальная история). — ISBN 5-7777-0164-7.
- Сванидзе А. А. «Хроника Эрика» и исторические реалии средневековой Швеции // Хроника Эрика. — М.: РДГУ, 1999. — С. 144—173.
- Магнус I Ладулас // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магнус I Ладулас
- Блог пра даследаванне пахавання Магнуса Ладуласа (шведск.)