Магонія падубалістая

Магонія падубалістая[3] (Mahonia aquifolium) — вечназялёная расліна сямейства Барбарысавыя (Berberidaceae).

Магонія падубалістая

Агульны выгляд квітнеючай расліны.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mahonia aquifolium (Pursh) Nutt.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  195030; 18816
NCBI  203270
GRIN  t:23157
IPNI  1148915-2; 31334-2
TPL  kew-2358559

Батанічнае апісанне правіць

Радзіма — Паўночная Амерыка. Куст вышынёй 1-1,5 м. Лісце вечназялёнае, складана-пёрыстае, складаецца з 5-9 пругкіх, бліскучых з вышчарбленымі бакамі лістоў. Кветкі жоўтыя, з’яўляюцца пасля развіцця парасткаў (красавік-май). Плады ядомыя. У прамысловасці выкарыстоўваецца як фарбавальнік у вытворчасці вінаў. Від дэкаратыўны дзякуючы арыгінальнаму лісцю і кветкам. Устойлівы да неспрыяльных умоў гарадскога асяроддзя. Добра развіваецца ў зацененых месцах.

Дэкаратыўныя ўласцівасці правіць

У зялёным будаўніцтве магонію падубалістую высаджваюць на газонах, партэрах, для афармлення узлескаў масіваў і груп дрэў, можа расці пад навесам у рэдкіх курцінах дзякуючы ценевынослівасці[4].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Бродович Т. М., Бродович М. М. Атлас дерев та кущів заходу України. — Львів: Вища школа, 1973. — С. 128

Літаратура правіць

  • Кучерявий В. П., Дудин Р. Б.,Ковальчук Н. П., Пилат О. С. Дерева, чагарники, ліани в ландшафтній архітектурі. Навчальний посібник. — Львів: Кварт, 2004. — 138 с. ISBN 966-8792-01-7
  • npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)