Магу́тнасцьскалярная фізічная велічыня, якая характарызуе хуткасць выканання работы сілаю. Магутнасцю называюць фізічную велічыню, лікава роўную рабоце, выка- нанай за адзінку часу. Больш фармальна, магутнасць сілы - гэта вытворная яе работы па часе:

Магутнасць
ISQ dimension
Формула, якая апісвае закон або тэарэму [1]
Пазначэнне ў формуле , і
Сімвал велічыні (LaTeX)
Рэкамендуемая адзінка вымярэння ват[2][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Магутнасць
Размернасць L2MT−3
Адзінкі вымярэння
СІ Вт
СГС эрг·с−1

Для канечных адрэзкаў часу можна вызначыць сярэднюю магутнасць сілы як дзель работы на час, за які яна была выканана:

З улікам азначэння работы, формулу магутнасці можна перапісаць наступным чынам:

Такім чынам, магутнасць сілы, якая дзейнічае на матэрыяльны пункт, роўная скалярнаму здабытку сілы і хуткасці матэрыяльнага пункта. Велічыня магутнасці складае здабытак абсалютных велічынь сілы, хуткасці матэрыяльнага пункта і косінуса вугла паміж імі.

Адзінкай магутнасці ў СІ з'яўляецца 1 ват (1 Вт). 1 ват — гэта магутнасць, пры якой работа ў 1 джоўль выконваецца за 1 секунду. Выкарыстоўваюцца кратныя адзінкі магутнасці: кілаваты (1 кВт = 1000 Вт), мегаваты (1 МВт = 1 х 106 Вт).

Прыборы для вымярэння магутнасці

правіць

Крыніцы

правіць