Магіла льва (фільм)
«Магіла льва» — мастацкі фільм, гістарычная драма.
Магіла льва | |
---|---|
Жанр | гістарычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | Юрый Лакербай |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 75 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1971 |
IMDb | ID 0154891 |
Сюжэт
правіцьФільм зняты па матывах аднайменнай паэмы Янкі Купалы, у якой пераасэнсаваны беларускія легенды.
Даўным-даўно закахаўся полацкі князь Усяслаў у прыгажуню Любаву, нявесту каваля Машэкі. Каварствам ды хітрасцю разлучыў ён закаханых. Сабраў тады Машэка народную дружыну і пайшоў помсціць князю за сваё зняважанае каханне і гонар, біцца за народную волю.
У ролях
правіць- Алег Відаў — Машэка
- Валянціна Шэндрыкова — Любава
- Марыс Ліепа — Усяслаў, князь полацкі
- Ігар Ясуловіч — Дзмітрый, брат Усяслава
- Валянцін Нікулін — гусляр Андрэй
- Ніна Ургант — Марыя, палюбоўніца Усяслава
- Ігар Клас — Нічыпар
- Стэфанія Станюта
- Вадзім Ганшын
Здымачная група
правіць- Аўтар сцэнарыя: Юрый Лакербай
- Рэжысёр: Валерый Рубінчык
- Аператар: Юрый Марухін
- Кампазітар: Андрэй Валконскі
- Мастак: Яўген Ігнацьеў
Спасылкі
правіць- «Магіла льва» на партале «Кино-театр.ру»
- Магіла льва (фільм) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)