Магілёўскае Беларускае дзяржаўнае педагагічнае вучылішча фізічнага выхавання

1923—1956. Навучальная ўстанова, якая была створана на базе зачыненага педінстытута. Скасаваны і далучаны да сучаснага Сацыяльна-гуманітарна

Магілёўскае Беларускае дзяржаўнае педагагічнае вучылішча фізічнага выхавання — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова, якая існавала ў Магілёве ў 19231956 гадах.

Будынак былога Магілёўскага жаночага епархіяльнага вучылішча, у якім размяшчалася вучылішча.

Гісторыя

правіць
 
Абвестка пра набор навучэнцаў у Магілёўскі беларускі педагагічны тэхнікум. Газета «Звязда», 1935

У 1921 годзе ў СССР пачалася чарговая рэарганізацыя ў сістэме народнай адукацыі: інстытуты народнай адукацыі пераўтвараліся або ў практычныя інстытуты, або ў педагагічныя тэхнікумы. У Гомелі, як цэнтры губерні, планавалася стварыць практычны інстытут, у Магілёве, як павятовым горадзе, — педтэхнікум. Перспектыва пераўтварэння Магілёўскага інстытута народнай адукацыі ў тэхнікум не задавальняла ні выкладчыкаў, ні студэнтаў. Савет інстытута прызнаў магчымым і неабходным існаванне практычнага інстытута ў Магілёве, інфармаваў аб гэтым цэнтральныя ўлады, запрашаў дэлегата «цэнтра» ў Магілёў для азнаямлення з сітуацыяй на месцы. Каля 200 студэнтаў напісалі заявы з просьбай перавесці іх у практычны інстытут народнай адукацыі[1]. На пасяджэнні яго Савета 3 кастрычніка 1921 г. у адпаведнасці з рашэннем Галоўпрафадукацыі, з улікам таго, што інстытут мае «лепшыя ў губерні выкладчыцкія кадры», было абвешчана аб адкрыцці Магілёўскага практычнага інстытута народнай адукацыі[1].

Але заканчэннем грамадзянскай вайны становішча не палепшылася. Востры фінансавы, сацыяльна-эканамічны крызіс, высокія тэмпы інфляцыі паставілі многія інстытуты на мяжу выжывання. Дзяржава была не ў стане ўтрымліваць вялікую колькасць ВНУ. У ліпені 1923 г. СНК СССР прыняў дэкрэт «Аб закрыцці і рэарганізацыі некаторых вышэйшых навучальных устаноў». На базе інстытута быў створаны Магілёўскі Беларускі педагагічны тэхнікум. Сюды была пераведзена частка выкладчыкаў, студэнты падрыхтоўчага аддзялення і першага курса. Старшакурснікі атрымалі магчымасць працягнуць вучобу на педагагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

Для падрыхтоўкі нацыянальных кадраў у галіне дашкольнага выхавання ў 1933 г. па рашэнні ўрада БССР на базе дашкольнага аддзялення Магілёўскага педтэхнікума быў арганізаваны Магілёўскі дашкольны педагагічны тэхнікум. У 1937 г. усе педтэхнікумы СССР былі перайменаваны ў вучылішчы[2]. Размяшчалася ў будынку былога Магілёўскага жаночага епархіяльнага вучылішча па вуліцы Вароўскага[2].

Паколькі асноўнай спецыялізацыяй Магілёўскага Беларускага дзяржаўнага педагагічнага вучылішча была падрыхтоўка настаўнікаў фізічнай культуры, яно было ў 1949 годзе перайменаваны ў Магілёўскае педагагічнае вучылішча фізвыхавання[2]. У 1956 г. загадам Міністэрства асветы БССР педагагічнае вучылішча фізвыхавання было зачынена, а яго матэрыяльна-тэхнічная база, навучэнцы і частка выкладчыкаў перададзены Магілёўскаму дашкольнаму педагагічнаму вучылішчу[2].

Зноскі

  1. а б в Гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта (1913—1940 гг.): дакументы і матэрыялы / аўт.-склад.: А. Р. Агееў, К. М. Бандарэнка, В. П. Клімковіч; пад агульн. рэд. К. М. Бандарэнкі. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2008. — 216 с. ISBN 978-985-480-500-9.
  2. а б в г История колледжа Архівавана 29 верасня 2020.