Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі

ажыццяўляе транспартнае абслугоўванне ўсходняй часткі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляе перавозкі ў 24 раёнах 4 абласцей Рэспублікі Беларус
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» ажыццяўляе транспартнае абслугоўванне ўсходняй часткі Рэспублікі Беларусь, мае 1175 км. галоўных пуцей, 783 км. — пад'язных і станцыйных пуцей, ажыццяўляе перавозкі ў 24 раёнах 4 абласцей Рэспублікі Беларусь (Магілёўскай, Мінскай, Гомельскай, Віцебскай).

Гісторыя

правіць

Упершыню ў межах цяперашняга Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі рух цягнікоў быў адкрыты ў 1873 годзе на ўчастку МінскГомель Лібава-Роменскай чыгункі, якая злучыла горад Бабруйск з партамі Балтыйскага і Чорнага мораў, з індустрыяльнымі цэнтрамі Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі. Чыгунка ўзяла на сябе асноўную частку перавозкі грузаў, спрыяючы развіццю прамысловасці горада на Бярэзіне. Толькі ў канцы 1902 года было прынята рашэнне аб будаўніцтве чыгуначнай лініі ад Віцебска да Жлобіна праз Магілёў. У 1914 годзе пачалося будаўніцтва чыгункі на ўчастку ОршаКрычаўУнеча. Аднак з-за Першай сусветнай вайны і Грамадзянскай вайны рух быў адкрыты толькі ў 1923 годзе. Будаўніцтва ў 1931 годзе лініі РослаўКрычаў—Магілёў—Асіповічы зрабіла горад Крычаў буйным чыгуначным вузлом Маскоўска-Беларуска-Балтыйскай дарогі.

Вялікая Айчынная вайна нанесла чыгунцы вялікія страты і разбурэнні.

4 кастрычніка 1946 года загадам № 829 Міністра шляхоў зносін СССР Першым начальнікам Магілёўскага аддзялення прызначаецца падпалкоўнік руху Мядзведзеў Аляксандр Аляксеевіч.

З 1950 года ў паравозныя дэпо аддзялення пачынаюць паступаць больш магутныя паравозы для грузавога і пасажырскага руху серый З, СА, СУ.

1957 год - ва ўсіх паравозных дэпо аддзялення пачынаецца актыўная работа па пераабсталяванні паравозаў з вугальнага на нафтавае паліва.

Буйныя залежы сільвеніта, выяўленыя ў Старобінскім раёне, і наступнае будаўніцтва калійных камбінатаў пацягнула адкрыццё 2 чэрвеня 1959 года руху на ўчастку СлуцкСалігорск, будаўніцтва шэрагу станцый калійнага вузла і развіццё станцыі Слуцк.

У 1961 годзе у склад Магілёўскага аддзялення перадаюцца станцыі Журбін, Шасцёраўка і Крычаў-2. На аддзяленні створана Магілёўская вузлавая аўтабаза, заканчваецца будаўніцтва аддзяленчай бальніцы.

3 лістапада 1972 года на станцыю Асіповічы прыбыў першы электрацягнік.

1985 г. – у лакаматыўным дэпо Магілёў у эксплуатацыю здаецца цэх тыпу «ПЛАУЭН» для арганізацыі тэхабслугоўвання манеўровых цеплавозаў ЧМЭ-3.

У 1988 годзе на чыгуначным участку Орша—Магілёў—Жлобін пачынаюцца працы па падаўжэнні пуцей станцый з паралельнай кладкай другога галоўнага пуці на перагоне Латва-Палыкавіцкія Хутары.

У 1989 годзе у Асіповіцкім вагонным дэпо ўведзены ў эксплуатацыю комплекс будынкаў для арганізацыі капітальнага рамонту буйнатанажных кантэйнераў.

Структурныя падраздзяленні

правіць

Станцыі

  • Станцыя Магілёў
  • Станцыя Калій
  • Станцыя Асіповічы

Лакаматыўныя дэпо

  • Лакаматыўнае дэпо Магілёў
  • Лакаматыўнае дэпо Асіповічы
  • Лакаматыўнае дэпо Крычаў

Вагонныя дэпо

  • Магілёўскае вагоннае дэпо
  • Асіповіцкае вагоннае дэпо

Дыстанцыі пуці

  • Магілёўская дыстанцыя пуці
  • Асіповіцкая дыстанцыя пуці
  • Крычаўская дыстанцыя пуці
  • Бабруйская дыстанцыя пуці

Дыстанцыі сігналізацыі і сувязі

  • Магілёўская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
  • Асіповіцкая дыстанцыя сігналізацыі і сувязі

Іншыя прадрыемствы

  • Магілёўская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў
  • Магілёўская дыстанцыя ахоўных лесанасаджэнняў
  • Магілёўская дыстанцыя электразабеспячэння
  • Магілёўскі вагонны ўчастак
  • Магілёўгрузсэрвіс
  • Магілёўская база (транспартная)
  • Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
  • Культурна-спартыўны цэнтр
  • Санаторый «Дубравенка»

Даччынае прадпрыемства

  • Сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае унітарнае прадпрыемства “Авангард”.

Начальнікі Магілёўскага аддзялення

правіць
  • Мядзведзеў Аляксандр Аляксеевіч (1946—1957)
  • Карасцялёў Дзмітрый Паўлавіч (1957—1958)
  • Ганчароў Павел Сцяпанавіч (1958—1962)
  • Пракапішэк Міхаіл Максімавіч (1962—1980)
  • Халімоненка Віктар Васільевіч (1980—1985)
  • Чэпелаў Уладзімір Тарасавіч (1985—1988)
  • Шкапіч Сцяпан Ільіч (1988—1990)
  • Жарэла Уладзімір Ільіч (1990—1995)
  • Лапцінскі Уладзімір Міхайлавіч (1995—2005)
  • Марозаў Уладзімір Міхайлавіч (2005—2012)
  • Маісееў Аляксандр Анатольевіч (2012-ц.ч.)

Літаратура

правіць
  • История Белорусской железной дороги из XIX века в век XXI. / В.В. Яновская и др. - Минск: “Мастацкая літаратура”, 2012. – 955с. ISBN 978-985-02-1375-4.
  • Железная дорога Беларуси: История и современность. В. Г. Рахманько, А. В. Бессольнов, В. А. Шоба и др. Под общей редакцией В. Г. Рахманько. — Мн.: ОДО «Триолета», 2001. — 488 с. ISBN 985-6533-02-3.
  • Могилёвский меридиан: история развития Могилёвского отделения дороги / Виктор Юшкевич. - Могилёв: Могилёвская областная укрупнённая типография, 2005. – 416 с. : ил. 268. ISBN 985-6738-46-6.