Магілёўская архідыяцэзія
Магілёўская архідыяцэзія — у мінулым каталіцкая епархія (дыяцэзія) у Расійскай імперыі.
Магілёўская архідыяцэзія | |
---|---|
![]() | |
Рымскі абрад | |
Краіна | |
Дата заснавання | 15 красавіка 1783 |
Дата скасавання | 13 красавіка 1991 |
Кафедральны сабор | Сабор Святога Станіслава |
Гісторыя Правіць
Утворана 15 красавіка 1783 года. 13 красавіка 1991 уключана ў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай, калі да Расійскай імперыі былі далучаныя тэрыторыі, на якіх пражывала каля мільёна каталікоў лацінскага і візантыйскага абрадаў, Кацярына II указам ад 25 снежня 1772 абвясціла аб маючым адбыцца прызначэнні біскупа, якому будуць даручаны у духоўнае кіраванне ўсё рымска-каталіцкія цэрквы і манастыры ў Расійскай імперыі. Праз год, 3 снежня 1773 быў выдадзены ўказ аб стварэнні Беларускай каталіцкай епархіі і аб прызначэнні біскупа Беларускага з рэзідэнцыяй у Магілёве, якому падпарадкоўваліся ўсе каталікі лацінскага абраду ў Расіі (у тым ліку ў Маскве і Санкт-Пецярбургу). Затым, указам ад 28 студзеня 1782, Беларуская епархія была ператворана ў Магілёўскую архідыяцэзію.
Нунцый Джавані Андрэа Аркеці, дзейнічаючы на падставе паўнамоцтваў, дадзеных яму Папам Піем VI, кананічна зацвердзіў стварэнне Магілёўскай архідыяцэзіі 19 снежня 1783.
Імператар Павел I указам ад 9 мая 1798 узвёў архібіскупа Магілёўскага ў сан мітрапаліта, дазволіўшы яму знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Услед за гэтым нунцый Ларэнса Літта актам ад 7 жніўня 1798 пацвердзіў за Магілёўскай архідыяцэзіяй «мітрапаліцкае права» ў адносінах да ўсіх каталікоў лацінскага абраду ў Расійскай імперыі. Дзеянні нунцыя былі зацверджаны Папам Піем VI 17 лістапада 1798.
Магілёўскія мітрапаліты, як правіла, знаходзіліся ў Санкт-Пецярбургу.
18 чэрвеня 1920 года Рымскі Папа Бенедыкт XV выпусціў булу Inter alias, якой заснаваў апостальскі вікарыят Фінляндыі, вылучыўшы яго з Магілёўскай архідыяцэзіі.
Распачатыя пры савецкай улады ганенні на рэлігію паступова разбурылі ўсе структуры каталіцкай царквы ў СССР. На падставе дэкрэту Пія XI ад 10 сакавіка 1926 Магілёўская архідыяцэзія была падзелена на пяць апостальскіх адміністратур: у Магілёве, Маскве, Ленінградзе, Харкаве і Казані, Самары і Сімбірску. Само існаванне Магілёўскай архідыяцэзіі і мітраполіі да канца 1930-х стала фармальнасцю.
Пры аднаўленні і рэарганізацыі структур каталіцкай царквы на тэрыторыі СССР Папам Янам Паўлам II была ўтворана Мінска-Магілёўская архідыяцэзія і мітраполія, чыя юрысдыкцыя абмяжоўвалася толькі Беларуссю.
Структура Правіць
Магілёўскай мітраполіі на працягу яе існавання падпарадкоўваліся наступныя рымска-каталіцкія епархіі:
Біскупы Правіць
Першым біскупам указам Кацярыны II быў прызначаны былы віленскі біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (25 снежня 1772).
Літаратура Правіць
- Wasilewski, J. Arcybiskupi i administratorowie archidiecezji mohylowskiej / J. Wasilewski. — Pińsk : Drukarnia diecezjalna, 1930. — 198 s.