Магілёўская губерня
Магілёўская губерня (руск.: Могилёвская губерния) — губерня Расійскай імперыі.
Магілёўская губерня | |||
---|---|---|---|
Могилевская губернія | |||
|
|||
Краіна |
![]() |
||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | Магілёў | ||
Дата ўтварэння | 28 мая (8 чэрвеня) 1772 | ||
Дата скасавання | 11 ліпеня 1919 | ||
Насельніцтва |
|
||
![]() |
|||
![]() |
ГісторыяПравіць
Створана ў 1772 г. пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Першапачаткова ў склад Магілёўскай губерні ўваходзілі правінцыі:
У 1777 г. Магілёўская губерня была падзеленая на 12 паветаў:
- Аршанскі;
- Бабінавіцкі;
- Беліцкі;
- Клімавіцкі;
- Копыскі;
- Магілёўскі
- Мсціслаўскі
- Рагачоўскі;
- Сенненскі;
- Старабыхаўскі;
- Чавускі;
- Чэрыкаўскі.
У 1778 г. губерня перайменавана ў Магілёўскае намесніцтва, якое ў 1796 г. скасавана, а паветы ўвайшлі ў склад Беларускай губерні; Бабінавіцкі, Клімавіцкі, Копыскі, Старабыхаўскі паветы скасаваныя. У 1802 г. Магілёўская губерня адноўленая ў складзе ранейшых 12 паветаў. У 1840 г. Бабінавіцкі павет скасаваны, у 1852 г. Беліцкі павет пераіменаваны ў Гомельскі, Старабыхаўскі — у Быхаўскі, у 1861 г. Копыскі — у Горацкі паветы.
У 1897 г. тэрыторыя губерні складала 42 134 вярсты², насельніцтва 1708 тыс. чал.
У верасні 1917 г. расійскі ўрад улучыў землі губерні ў склад Заходняй вобласці, у студзені 1919 г. далучыў да БССР, з лютага — да РСФСР. 11 ліпеня 1919 г. Магілёўская губерня была скасаваная, 9 яе паветаў увайшлі ў Гомельскую губерню, Мсціслаўскі павет перададзены Смаленскай, Сенненскі павет — Віцебскай губерні. У 1938 г. годзе з цэнтрам у Магілёве створана Магілёўская вобласць.
ГубернатарыПравіць
- Міхаіл Васілевіч Кахоўскі (1773—1779)
- Пётр Багданавіч Пасек (1779—1781)
Прадстаўнікі дваранстваПравіць
Вядомыя асобыПравіць
ЛітаратураПравіць
- Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Магілёўскай губерні ў 1772—1863 гг. / А.Р. Раюк, І.М. Рыжанкоў // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнародн. навук.-практычн. канф., Магілёў, 26-27 чэрв. 2013 г. / уклад. А.М. Бацюкоў, І.А. Пушкін. — Магілёў : УА МДУХ, 2013. — С. 314—319.
- Раюк, А.Р. Практыка азначэння Магілёўскай губерні ў афіцыйным справаводстве ў 1772–1917 гг. / А.Р. Раюк // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў ІХ Мінарод. навук.-практ. канф., Магілёў, 25-26 чэрвен. 2015 г. / уклад. А.М. Бацюкоў, І.А. Пушкін. — Магілёў : УА МДУХ, 2015. — С. 53—59.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магілёўская губерня