Магілёўская даўніна

старонка неадназначнасці ў праекце Вікімедыя
«Магілёўская даўніна»
  • «Могилевская старина» — зборнік матэрыялаў з «Могилевских губернских ведомостей» за 1898—1903 гг. Выйшлі 3 выпускі (1900-03 гг.) пад рэдакцыяй Е. Р. Раманава. Уключае артыкулы і нататкі па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі Магілёўскай губерні, гістарычныя дакументы. У 1-м выпуску змешчаны Баркулабаўскі летапіс, грамата караля Стэфана Баторыя ад 1 сакавіка 1581 г., карта магілёўскага намесніцтва 1768 г., успаміны пра падзеі 1812 г. на Магілёўшчыне; у 2-м выпуску — апісанне Крычаўскага графства А. Меерам у 1786 г., фрагменты запісак 1816 г. і 1822 г. англійскага падарожніка Р. Пінкертона пра беларускія губерні, бібліяграфічны паказчык асноўных прац Раманава; у 3-м выпуску — дакументы 16 — 20 стст. У 2-м і 3-м выпуску змешчаны звесткі пра «апошняга летапісца» Беларусі ігумена Арэста. Публікацыі гістарычных крыніц вызначае высокі навуковы ўзровень, які не быў характэрны для тагачасных перыядычных выданняў.
  • «Магілёўская даўніна» — зборнік гістарычных і краязнаўчых матэрыялаў, які з 1993 г. штогод выдаецца ў Магілёве як аднаўленне «Магілёўскай даўніны» 1898—1903 гг. Матэрыялы ахопліваюць гістарычны перыяд развіцця Магілёўшчыны ад старажытнасці да сучаснасці. Мае рубрыкі: «Даследаванні. Меркаванні», «Асоба ў гісторыі», «Малавядомае», «Школьнае краязнаўства» і інш.

Літаратура

правіць