Магілёўская ратуша
Магілёўская ратуша — помнік архітэктуры ў цэнтральнай частцы Магілёва, сімвал горада. Існавала ў XVII—XX стст. У 2008 завяршылася ўзвядзенне новага будынка на месцы знішчанага савецкімі ўладамі помніка архітэктуры.
Славутасць | |
Магілёўская ратуша | |
---|---|
![]() | |
53°53′40,50″ пн. ш. 30°19′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1578 |
Будаўніцтва | 2007—2009 гады |
![]() |
ГісторыяПравіць
У 1578 годзе, праз год пасля атрымання горадам граматы на магдэбургскае права, у Магілёве пачалося ўзвядзенне гарадской ратушы. Першапачаткова ратуша была драўлянай, таму неаднаразова згарала дашчэнту, і яе месцазнаходжанне мянялася. 4 верасня 1679 г. гараджане прыступілі да будаўніцтва каменнай ратушы, асноўны корпус якой быў узведзены да 1681 года, а поўнасцю будаўніцтва завяршылі ў 1698 годзе. Будынак пакрылі дахоўкай, збудавалі 2 ганкі (вялікі і малі), над якімі размяшчаліся пазалочаныя флюгеры. Вышыня 8-граннай 5-яруснай вежы са шпілем раўнялася 46 метрам.
Падчас Паўночнай вайны ў верасні 1708 года ратуша згарэла, але была хутка адноўленая. А ў 1733 годзе ў ёй праведзены вялікі рамонт.
Будынак быў самым высокім у горадзе. У 1780 годзе з яе назіральнай пляцоўкі Магілёвам любаваліся імператрыца Кацярына II і аўстрыйскі імператар Іосіф II.
ЗнішчэннеПравіць
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ратуша была моцна пашкоджана. 28 снежня 1952 г на нарадзе архітэктараў БССР па ахове помнікаў архітэктуры, было прынята рашэнне аб яе аднаўленні, 11 верасня 1953 года — рашэнне Выканкама Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў № 725, паводле якога будынак ратушы аб’яўлялася помнікам архітэктуры, а працы па яе рэстаўрацыі павінны былі быць завершаны да 10 снежня 1953 г.. Аднак рэстаўрацыя ратушы так і не была пачатая. А ў ліпені 1957 года яна была падарваная.
АднаўленнеПравіць
Неаднаразова ішлі размовы аб аднаўленні гарадской ратушы, але толькі 23 мая 1992 г. адбылася сімвалічная закладка 1-га каменя на старым месцы будучай ратушы і яго асвячэнне на ўрачыстым набажэнстве. Рэальна да праекту і будаўніцтве пачалі толькі ў 2007 годзе. У 2008 годзе ў дзень горада адбылося яе ўрачыстае адкрыццё.
ГалерэяПравіць
- Сучасныя здымкі
ЛітаратураПравіць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магілёўская ратуша
- Могилевская Ратуша. Могилевский городской исполнительный комитет (руск.)